25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Калі зарплаты паднімуць да 500$ - усё абваліцца

31
Злотнікаў: Калі зарплаты паднімуць да 500$ - усё абваліцца

На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, у Беларусі няма магчымасцяў для павышэння зарплаты адразу на 50%.

Леанід Злотнікаў у інтэрв'ю udf.by распавёў, што, на яго думку, расследаванне расейскіх улад па «растваральнікам» скончыцца увядзеннем пошлін на гэтыя віды нафтапрадуктаў, у выніку чаго беларускі бюджэт страціць каля 2 мільярдаў даляраў даходаў у год. Акрамя таго па даходах Беларусі ударыць і падзенне кошту на нафту і нафтапрадукты ў бліжэйшыя гады. Верагоднасць жа таго, што Беларусь атрымае новыя крэдыты, вельмі малая.

Такім чынам, на думку эканаміста, калі ўлады Беларусі да канца года давядуць зарплату да 500 даляраў, то ў наступным годзе ў іх не будзе рэзерваў ўтрымліваць яе на гэтым узроўні.

«Галоўная крыніца падтрымання - рост валавога ўнутранага прадукту. ВУП вырас на 2,5%, значыць і зарплаты павінны вырасці на 2,5%. Прадукцыйнасць працы на макраўзроўні складае 2,5%», - распавёў Злотнікаў.

«Самае галоўнае, што ў нас няма перадумоў для росту зарплат адразу на 50%! Для таго каб у наступным годзе падтрымліваць зарплату на гэтым узроўні, трэба каля 13 мільярдаў даляраў, а нам аддаваць трэба 13 міліярдаў. Усе абваліцца к чорту!» - дадаў ён.

Акрамя таго, па словах эканаміста, калі нават беларускім уладам нейкім чынам атрымаецца ўтрымаць зарплату, то ў наступным годзе гэта будзе зрабіць яшчэ цяжэй, бо плаціць па крэдытах трэба будзе ўжо 16 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках