25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец упершыню за 7 месяцаў пабываў дома

1
Севярынец упершыню за 7 месяцаў пабываў дома

Палітвязень Павел Севярынец у сваім кароткатэрміновым водпуску сустрэўся з бацькамі ў Віцебску.

Пра тое, што сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў трохдзённы водпуск стала вядома 28 ліпеня.

- Бачыўся з бацькамі. Ведаеце, суткі - туды, суткі - назад, суткі - у Віцебску, акрамя бацькоў нікога і не ўбачыш. Падчас адпачынку пішу, - распавёў «Салiдарнасцi» Павел Севярынец. - Зараз адпачынак завяршаецца. Прабачце, я вельмі стаміўся. Падагульняючы, магу сказаць так: пішу, змораны, кропка.

Дома палітык пабываў упершыню за сем месяцаў.

Павел Севярынец 16 траўня быў асуджаны на тры гады абмежавання волі па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 26 ліпеня Севярынцу было афіцыйна адмоўлена ў амністыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках