25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскі амбасадар уцёк ад «мядзведжага дэсанта» (Фота)

119

Да амбасады Беларусі ў Лондане выйшлі каля паўсотні брытанскіх плюшавых мядзведзяў.

Да акцыі, арганізаванай 30 ліпеня міжнароднай грамадзянскай кампаніяй Free Belarus Now, далучыліся прадстаўнікі Брытанскага ПЭН-клуба і змагары супраць будаўніцтва атамных электрастанцый. Праваабаронцы прыйшлі да амбасады Беларусі ў Лондане з плюшавымі мядзведзямі, якія ўжо сталі сімвалам дзёрзкай акцыі шведскіх праваабаронцаў, якія змаглі праляцець над тэрыторыяй Беларусі і раскідаць над Менскам мяккія цацкі - у падтрымку свабоды слова ў Беларусі.

Падчас акцыі з будынку амбасады паспешліва выбег амбасадар Беларусі Аляксандр Міхневіч, але не для таго, каб пагутарыць з дэманстрантамі. Ён хутка ускочыў у машыну і імгненна з'ехаў.

Да мітынгоўцаў традыцыйна прыбыў прадстаўнік лонданскай паліцыі, якога пацешыла рэакцыя беларускага амбасадара на цацкі. Ён пажадаў усім прысутным поспеху.

На гэты раз дэманстранты не складалі петыцыю, апусціўшы ўсе лозунгі і патрабаванні ў паштовую скрыню амбасады.

Нагадаем, што ўжо другі тыдзень каля будынка амбасады Беларусі ў Лондане з'яўляюцца плюшавыя медзведзяняты, як сімвал акцыі шведскіх праваабаронцаў у падтрымку свабоды слова ў Беларусі і як знак падтрымкі людзей, арыштаваных па гэтай справе. Кожны дзень медзведзянятаў становіцца больш на аднаго.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках