26 лiстапада 2024, aўторак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь працягвае парушаць Орхускую канвенцыю

2
Беларусь працягвае парушаць Орхускую канвенцыю

Беларусь няправільна разумее рэкамендацыі Камітэта па выкананню Орхускай канвенцыі.

Нягледзячы на некаторыя меры, якія прадпрымаюцца для выканання дадзеных рэкамендацый, краіна працягвае парушаць становішчы Канвенцыі, у прыватнасці, пры будаванні сваёй АЭС, - адзначылі на 37-м паседжанні Камітэта па выкананні Орхускай канвенцыі ў Жэневе.

Андрэй Андрусевіч, прадстаўнік арганізацыі «Еўрапейскі Экафорум», якая падала скаргу на невыкананне Беларуссю Орхускай канвенцыі пры будаванні Нёманскай ГЭС і Астравецкай АЭС, паведаміў Камітэту, што Мінпрыроды Беларусі не разумее некаторых яго рэкамендацый. Так, у Плане дзеянняў, распрацаваным Мінпрыроды для выканання рэкамендацый Камітэта, гаворыцца пра юрыдычную адказнасць дзяржаўных ворганаў за непрадастаўленне экалагічнай інфармацыі ў адпаведнасці з КаАП. У той жа час, Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі рэкамендаваў Беларусі вызначыць адказнасць дзяржаўных ворганаў за інфармаванне і належны ўлік меркавання грамадскасці. «Гэта розныя рэчы - вызначэнне таго, хто і якім чынам адказвае за выкананне тых ці іншых дзеянняў і юрыдычная адказнасць, кара», - пракаментаваў Андрусевіч.

Прадстаўнік арганізацыі-назіральніка, Грамадскага аб’яднання «Экадом», Таццяна Новікава, адзначыла, што нягледзячы на тое, што Мінпрыроды робіць пэўныя крокі для выканання рэкамендацый Камітэта па выкананні Орхускай канвенцыі, сітуацыя ў Беларусі ў цэлым дрэнная. Дзяржаўныя арганізацыі працягваюць парушаць становішчы Орхускай канвенцыі, не прадастаўляюць грамадзянам экалагічнай інфармацыі і не ўлічваюць іх меркаванні ў прыняцці рашэнняў.

Гэта асабліва добра бачна на прыкладзе будавання Астравецкай АЭС. Пасля таго, як Камітэт прыняў рашэнне у дачыненні гэтай АЭС і даў адпаведныя рэкамендацыі, Беларусь працягвала парушаць Канвенцыю.

Так, указ Лукашэнкі аб зацвярджэнні Астравецкай пляцоўкі для будавання АЭС, крэдытнае пагадненне, кантрактнае пагадненне паміж падрадчыкам і заказчыкам Астравецкай АЭС прымаліся без удзелу грамадскасці. Тэксты гэтых пагадненняў не публікаваліся і не абмяркоўваліся, як і тэкст указа.

Камітэт па выкананні Орхускай Канвенцыі папросіць Беларусь даць адпаведныя растлумачэнні ў пісьмовай форме, бо на паседжанні не было яе афіцыйных прадстаўнікоў. «Мне здаецца, што Беларусь недаацэньвае важнасці дыялогу з Камітэтам, бо не прыняла ўдзелы ў яго 37-м паседжанні», - сказаў Андрэй Андрусевіч.

Высновы аб парушэнні Беларуссю Орхускай канвенцыі пры будаванні Астравецкай АЭС і Нёманскай ГЭС былі зроблены Камітэтам па Выкананні Орхускай Канвенцыі 29 чэрвеня мінулага года. Тады ж Беларусі былі дадзены рэкамендацыі па знішчэнню праблем, звязаных з доступам грамадскасці да экалагічнай інфармацыі і яе ўдзелу ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў.

Канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН «Аб доступе да інфармацыі, удзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя» набыла моц у Беларусі 20 лістапада 2001 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках