25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане падтрымалі Алеся Бяляцкага (Фота)

1

Кыргызскія праваабаронцы прыйшлі на афіцыйны прыём, прысвечаны 3 ліпеня з партрэтамі палітвязня.

Пра гэта ПЦ «Вясна» распавяла Толекан Ісмаілава, кіраўнік арганізацыі «Грамадзяне супраць карупцыі».

Прыём, на які паспрабавалі патрапіць кыргызскія праваабаронцы, прайшоў у самым дарагім рэстаране Бішкека «Той Кана» 4 ліпеня. Партрэты былі прымацаваныя да іх вопраткі. Міліцыя адмовілася прапусціць удзельнікаў акцыі ўнутр. Супрацоўнікі былі ветлівыя, карэктныя, але сказалі, што, калі прапусцяць праваабаронцаў, то застануцца без працы.

Многія прысутныя распытвалі пра Алеся Бяляцкага. Мэр горада Бішкек Іса Амуркулаў падтрымаў удзельнікаў акцыі. «А ці ёсць яшчэ адна фатаграфія Алеся, каб я мог ўстаць побач з вамі?» - спытаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках