25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі афіцыёз вінаваціць Літву ў «мядзведжых палётах»

69
Беларускі афіцыёз вінаваціць Літву ў «мядзведжых палётах»

Сайт «Ваенна-палітычны агляд» упэўнены, што да палёту шведскага самалёта мае дачыненне літоўскае міністэрства абароны.

Аўтар артыкула, апублікаванага на сайце, створаным афіцэрамі запасу Беларускай ваеннай акругі, абвінавачвае міністра абароны Літвы Расу Юкнавічэне ў жаданні прыцягнуць да сябе ўвагу Вашынгтона і Бруселя.

«Несумненна, Юкнявічэне не была асабістым ініцыятарам «маскараду» з палётам самалёта. Яго маглі арганізаваць толькі спецслужбы заходняй супольнасці. Але тое, што яна відавочны ўдзельнік гэтага спектакля - бясспрэчна», - гаворыцца ў артыкуле. У якасці пацвярджэння сваіх слоў аўтар спасылаецца на тое, што менавіта літоўская армія першай паведаміла аб перасячэнні невядомым самалётам літоўска-беларускай мяжы. З таго, што адпаведнае паведамленне было зроблена не праз МЗС, ён робіць выснову, што грамадзянскія ўлады краіны страцілі кантроль над сілавымі структурамі.

Таксама аўтар артыкула сцвярджае, што сярод мэтаў палёту шведскага самалёта - адстаўка Далі Грыбаўскайтэ, якая «не пабаялася выказацца супраць прымянення эканамічных санкцый і сустрэцца з апошнім «дыктатарам» Еўропы» і правакаванне рэгіянальнага канфлікту.

Аўтар артыкула не ўтрымаўся і ад пагроз у адрас Літвы.

«Так можна і дачакацца візіту ў адказ з Беларусі, - піша ён. - Але ж якой будзе «падарунак», можна будаваць толькі здагадкі».

Сайт «Ваенна-палітычны агляд» з'яўляецца беларускім афіцыёзным праектам. Арганізатары сайта - гэта група афіцэраў запасу Беларускай ваеннай акругі і Узброеных Сіл.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках