24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Сырамалотава: Сын напісаў прашэнне аб памілаванні

33
Галіна Сырамалотава: Сын напісаў прашэнне аб памілаванні

Павел Сырамалотаў, які адбывае 7-гадовае пакаранне ў калоніі № 19 у Магілёве за спробу падпалу дзвярэй будынка Бабруйскага КДБ, напісаў прашэнне аб памілаванні.

«Ён таксама злосны парушальнік. Магчыма, Павел напісаў прашэнне аб памілаванні. Ён тэлефанаваў у вельмі прыгнечаным настроі, і, я думаю, ён падпісаў. Нічога не казаў прамым тэкстам, маўляў, «мама, каментаваць не буду, можа, потым напішу, па тэлефоне не буду казаць нічога». Напэўна, не мог казаць. Але думаю, што падпісаў. Хвалюемся вельмі, сядзім як на цвіках ... », - распавяла жанчына «Радыё Свабода».

Павел Сырамалотаў нарадзіўся 30 красавіка 1991 года ў Бабруйску. 18 мая 2011 года разам з Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам прысуджаны судом Бабруйска да 7 гадоў пазбаўлення волі за спробу падпалу Бабруйскага КДБ (ч.2 артыкула 339 - злоснае хуліганства, ч.3 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу - пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры). Адбывае пакаранне ў калоніі № 19 у Магілёве.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках