25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яроменак: На Акрэсціна спалі па чарзе

3
Уладзімір Яроменак: На Акрэсціна спалі па чарзе

Сёння актывіста «Маладога фронту» вызвалілі пасля 15-ці сутак арышту.

Уладзімір Яроменак распавёў charter97.org, як пры аглядзе рэчаў яго зубную шчотку выкінулі ва ўнітаз.

«У гэты раз я сядзеў у горшых умовах, чым раней. Мяне кінулі ў пустую камеру і некалькі дзён я сядзеў адзін. Спальнік мне не перадалі і вокны не зачыняліся, таму было холадна. Я пісаў шмат скаргаў і потым мяне перавялі ў камеру з нармальнымі вокнамі. Праўда, да таго часу на вуліцы ўжо стала цёпла і зачыняць вокны больш было не трэба», - падзяліўся маладафронтавец.

«Было вельмі шмат асабістых надглядаў. Пасля аднаго з іх я зайшоў у камеру і не знайшоў слоў, як назваць тое, што я ўбачыў. На ручніку ляжала смецце, якое пры ператрусе дасталі са сметніцы. Зубная шчотка ляжала ва ўнітазе. Такія ператрусы ладзіў капітан Есмантовіч, на якога і раней былі скаргі ад затрыманых», - адзначыў Уладзімір Яроменок.

«На выходных наша камера была перапоўненая. Сядзела 9 чалавек, а на «сцэне» змяшчалася толькі 5-6. Прыйшлося спаць па чарзе», - распавёў дэмакратычны актывіст.

Нагадаем, Уладзіміра Яроменка і Рамана Васільева затрымалі раніцай 17 ліпеня ў Кастрычніцкім раёне Менска. Іх даставілі ва УУС Кастрычніцкага раёна, дзе на маладафронтаўцаў склалі пратаколы за «дробнае хуліганства». Тады Яроменка прысудзілі да 15, а Васільева да 12 сутак арышту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках