25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва працягвае дамагацца вяртання рэчаў сына

16
Любоў Кавалёва працягвае дамагацца вяртання рэчаў сына

Маці пакаранага Уладзіслава Кавалёва мае намер дамагацца ад старшыні КДБ Вадзіма Зайцава пісьмовага адказу на патрабаванне вяртання ёй запісаў сына.

Пра гэта Любоў Кавалёва паведаміла БелаПАН.

Яе паўторны зварот да Вадзіма Зайцава быў атрыманы ў КДБ 16 ліпеня, пра што яна апавешчана, аднак адказу пакуль не было.

Гэта другая спроба жанчыны высветліць лёс запісаў сына і атрымаць іх. Першая не ўвянчалася поспехам. На яе зварот да старшыні КДБ ніхто афіцыйна не адказаў. Толькі быў званок нібыта з СІЗА КДБ і жаночы голас паведаміў, што ніякіх запісаў там няма. Нагадаем, аб гэтым жа 28 траўня БелаПАН заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антановіч.

Нагадаем, пасля выканання смяротнага прысуду Кавалёва атрымала па пошце з СІЗА КДБ пакет з асабістымі рэчамі сына. Аднак жоўтая папка, з якой Уладзіслаў хадзіў на пасяджэнні суда, апынулася пустой. «З гэтай папкай ён быў на судзе, там знаходзіліся запісы, зробленыя ім падчас суда і пасля, калі яны з адвакатам знаёміліся з судовай справай для напісання касацыйнай скаргі. Улад вельмі прасіў, каб гэтыя запісы захавалі», - заявіла Кавалёва некалькі месяцаў таму .

Яна мяркуе, што ў запісах сына маглі згадвацца нейкія парушэнні ў утрыманні ў СІЗА і таму іх канфіскавалі. «Але я не атрымала ніякіх дакументаў аб тым, напрыклад, што запісы сына былі знішчаныя ў законным парадку», - сказала маці пакаранага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках