25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: $500 - гэта не заробак, а дапамога для бедных

26
Заіка: $500 - гэта не заробак, а дапамога для бедных

Эканаміст Леанід Заіка перакананы, што ў беларускіх рэаліях не варта зацыклівацца на зарплаце ў $500.

«Неразумна, калі ўся краіна будзе абмяркоўваць, як мы будзем зарабляць $500 зарплаты. Мне здаецца, нармальны чалавек павінен задумвацца аб зарплаце ў $1000-2000. А так гэта нейкая дыскусія сярод бедных аб тым, якая дапамога будзе», - распавёў Леанід Заіка ў інтэрв'ю onliner.by.

«У кітайскай прамысловасці сярэдняя зарплата ўжо зараз $570. Але яны толькі рыс ядуць і птушак, таму ім дастаткова. А тут дзядзькі, цёткі і нават прэм'еры з сур'ёзным выглядам разважаюць пра $500», - прыводзіць прыклад Заіка.

«З іншага боку, пытанне аб зарплаце павінна вырашацца на ўзроўні фірмы-карпарацыі. Калі нехта збіраецца на ўзроўні краіны прызначаць нейкую зарплату, то мы зробім краіну дурняў. Гэта бізнэс. Як я магу, калі займаюся нейкай вытворчасцю або іншым бізнэсам, падняць вам рэзка зарплату з абгрунтаваных $350 да прызначаных $500? У Германіі з-за такога адбылася б рэвалюцыя. Нямецкі ўрад, калі гаворка ідзе аб зарплаце, заўсёды спасылаецца на бізнес: калі ёсць магчымасць павысіць зарплату - павышаюць, калі не - то не», - распавядае эканаміст.

«Яшчэ момант - калі хтосьці разлічвае, што за кошт расейскай нафты і нафтапрадуктаў можна павысіць зарплату да дэкларуемых $500, то гэта раўнасільна развазе, што за кошт танных наркотыкаў з Афганістана мы павысім ўсеагульнае шчасце беларусаў», - упэўнены Леанід Заіка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках