25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія хуліганы збілі беларусаў (Фота)

Польскія хуліганы збілі беларусаў (Фота)

У судырэктара Беларускага дома зламаны нос, у фотакарэспандэнта charter97.org - разбіта галава і зламаны палец.

12 жніўня ў Варшаве павінен быў адбыцца футбольны турнір на кубак Беларускага дома з удзелам каманд тэлеканала «Белсат», «Еўрарадыё», «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага інфармацыйнага дома.

У 12 гадзін на стадыёне гімназіі № 23 на вуліцы Тарнавецкай у адпаведнасці з афіцыйным дазволам кіраўніцтва навучальнай установы павінен быў пачацца матч. Аднак у гэты час стадыён быў заняты - дзве каманды мясцовых жыхароў гулялі ў футбол. Нягледзячы на настойлівыя просьбы кіраўніцтва гімназіі, яны адмаўляліся пакінуць поле. Пры гэтым палякі сталі пагражаць беларускім гульцам і заўзятарам, сярод якіх былі жанчыны і дзеці.

Гульцы «Белсата», «Еўрарадыё», «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага інфармацыйнага дома чакалі каля паўгадзіны, потым заўзятары сталі развешваць на агароджы стадыёна бел-чырвона-белыя сцягі, спадзеючыся, што вось-вось пачнецца матч на кубак Беларускага дома.

Аднак, убачыўшы беларускія сцягі, палякі сталі іх зрываць з агароджы. Пры гэтым у адрас беларусаў, многія з якіх прыйшлі з дзецьмі, было шмат дзяўчат і жанчын, сыпаліся брудныя абразы і пагрозы тыпу «зараз пад'едуць нашы сябры з бітамі і мы вас заб'ем».

Потым хуліганы перайшлі да дзеянняў - павалілі на зямлю і пачалі збіваць нагамі арганізатара турніру, судырэктара Беларускага дома Зміцера Бародку, які прыйшоў на матч з двума маленькімі сынамі. Фотажурналіст charter97.org Іван Межуй спрабаваў здымаць напад на фотаапарат. У выніку яго таксама збілі, паваліўшы на зямлю, а затым забралі фотакамеру.

На месца здарэння прыехала паліцыя, але хуліганы ўжо схаваліся. Зміцера Бародку і Івана Межуя павезлі на машыне хуткай дапамогі ў шпіталь. У дырэктара Беларускага дома зламаны нос, у журналіста - разбіта галава, яму наклалі швы, а таксама зламаны палец.

Зміцер Бародка, судырэктар Беларускага дома

Іван Межуй, фотажурналіст charter97.org

Кубак Беларускага дома, які павінен быў разыгрывацца на матчы

Графік гульняў

Польскія хуліганы, якія напалі на беларусаў

Аўтамабіль, на якім уцяклі хуліганы

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках