25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотакарэспандэнт Хартыі-97: «Білі па галаве нагамі і скралі фотаапарат»

Фотакарэспандэнт Хартыі-97: «Білі па галаве нагамі і скралі фотаапарат»

Падчас турніру на кубак Беларускага дома ў Варшаве фотажурналіст сайта charter97.org выконваў рэдакцыйнае заданне.

«Калі сталі збіваць Зміцера Бародку, я падняў уверх фотаапарат і пачаў здымаць. Адзін з палякаў стаў крычаць: «Ах ты беларуская к. .. рва!», Наляцеў на мяне, збіў з ног, і я зваліўся на зямлю. Абхапіў фотаапарат, каб яго не разбілі, і тады паляк пачаў з разгону біць мяне нагой па галаве, па руках, якімі я абхапіў апаратуру - так зламаў мне палец. Калі я расціснуў рукі, выхапіў фотаапарат і ўцёк. У нас у Беларусі амапаўцы адбіраюць апаратуру ў журналістаў, збіваюць іх, але тут, у Варшаве, каб адбывалася падобнае... », - распавёў Іван Межуй.

Нагадаем, што 12 жніўня польскія хуліганы напалі на ўдзельнікаў матчу на кубак Беларускага дома ў Варшаве. У турніры ўдзельнічалі каманды тэлеканала «Белсат», «Еўрарадыё», «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага інфармацыйнага дома. Палякі не хацелі саступаць стадыён для гульні, хоць па раскладзе настаў час беларускай каманды. Хуліганы жорстка збілі беларусаў - у судырэктара Беларускага дома Зміцера Бародкі зламаны нос, у журналіста сайта charter97.org разбіта галава (давялося накладваць швы) і зламаны палец.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках