25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзею Астапчук пазбавілі залатога алімпійскага медаля

369
Надзею Астапчук пазбавілі залатога алімпійскага медаля

Беларуску выкрылі ва ўжыванні допінгу і пазбавілі золата Алімпіяды-2012 у штурханні ядра.

Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў аб самім гучным допінгавым скандале Алімпійскіх гульняў 2012 года, якія ўчора зачыніліся ў Лондане. Допінг-проба беларускай лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук, якая была ўзятая 5 жніўня пасля яе перамогі ў алімпійскім турніры па штурханню ядра, паказала наяўнасць у арганізме забароненага рэчыва - меценалона, паведамляе ВВС(пераклад - charter97.org).

Як паведамляў сайт charter97.org, у фінале па штурханні ядра першая спроба ў Надзеі Астапчук не атрымалася - яе вынік быў усяго 20.01 метр. Затое затым беларуска выдала вялікую серыю з чатырох спроб, у кожнай з якіх ядро ляцела за адзнаку ў 21 метр. У сваёй лепшай спробе Надзея Астапчук штурхнула ядро на 21 метр 36 сантыметраў.

Новазеландка Валеры Адамс, якая была другой з вынікам 20 метраў 70 сантыметраў, зараз атрымае залаты медаль.

Нагадаем, Лукашэнка ўжо паспеў узнагародзіць спартсменку ордэнам Айчыны III ступені.

Напісаць каментар 369

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках