25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: «Выбары» не прызнаюць з-за Швецыі

72
Ярмошына: «Выбары» не прызнаюць з-за Швецыі

Прадсядацельша ЦВК абвінаваціла назіральнікаў АБСЕ ў «прадузятасці».

«Тое, што спадар Эрыксан (экс-амбасадар Швецыі ў Беларусі - ІФ) актыўна ўмешваўся ў працэс назірання, - гэта было падчас усіх выбарчых кампаній, якія праходзілі ў краіне. Зразумела, я думаю, што гэты канфлікт накладзе свой адбітак», - цытуе Лідзію Ярмошыну афіцыйнае агенцтва БелТА з нагоды сувязі дыпканфлікту з ацэнкай БДІПЧ АБСЕ будучых  «парламенцкіх выбараў».

Пры гэтым кіраўнік ЦВК чакае, што ў сувязі з гэтым стаўленне з боку назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ да выбарчай кампаніі будзе асабліва прадузятым. «Яно звычайна прадузятае, але ў дадзеным выпадку будзе з яшчэ большым адценнем негатыву», - мяркуе Ярмошына.

МЗС Беларусі 8 жніўня абвясціў аб адклiканнi сваёй амбасады са Стакгольма і прапанаваў Швецыі да 30 жніўня ўбраць сваю амбасаду з Менска. Беларускі бок абвінаваціў экс-амбасадара Швецыі Стэфана Эрыксана ў дэструктыўнай дзейнасці і падтрымцы апазіцыі. Напярэдадні дыпскандалу пілатуемы грамадзянамі Швецыі лёгкаматорны самалёт здзейсніў несанкцыянаваны пралёт над тэрыторыяй Беларусі, раскідаўшы, у тым ліку над Менскам, плюшавых медзведзянятаў з заклікамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Акцыя стала вядомая як «плюшавы дэсант» і прывяла да адстаўкі кіраўнікоў СПА і Памежкамітэта Беларусі. КДБ краіны запрасіў траіх шведскіх грамадзян для дачы паказанняў і працягвае ўтрымліваць у СІЗА фатографа, які размясціў здымкі медзведзянятаў у Інтэрнэце, а таксама жыхара Менска, які нібыта збіраўся здаць шведам кватэру ў наём.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках