25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Чавусаў: Прыкметна вылучэнне кандыдатаў, якія працуюць у КДБ

51

Палітолаг Юры Чавусаў ацаніў характар цяперашняй «выбарчай кампаніі».

«Нават у параўнанні з акруговымі камісіямі прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковых камісіях апынулася менш. Яны будуць працаваць толькі ў 1% участковых камісій. Гэта таксама менш, чым было на папярэдніх «выбарах». Такім чынам, улады імкнуцца захаваць поўны кантроль над той фазай выбарчай кампаніі, якая нясе для яе найбольшую небяспеку, то бок, за падлікам галасоў і аб'яўленнем іх вынікаў. Таму пра гэтыя «выбары» мы можам казаць як пра нейкі адміністрацыйны працэс. Атрымліваецца, што гульня ўлады ў «выбары» адбываецца сама па сабе, а гульня апазіцыі па пытанні фармату ўдзелу ў гэтых «выбарах» адбываецца ў іншай плоскасці», - сказаў Юры Чавусаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«У параўнанні з папярэднімі «выбарамі» сярод кандыдатаў ад улады назіраецца больш маладых людзей. Гэта можа змяніць імідж палаты прадстаўнікоў» як перадпенсійнага адстойніка. «Парламент» з месца старту палітычнай кар'еры ператварыўся ў месца яе завяршэння. Але ў акругах вылучаюцца больш кандыдатаў, якіх можна аднесці да людзей, лаяльных уладзе.

Упершыню прыкметна вылучэнне кандыдатаў, якія працуюць у КДБ. Таму «Фракцыя генерала Зайцава», пра верагоднасць якой кажа апазіцыя, можа стаць рэальнасцю ў натуральным выглядзе. Гэта можа быць ускосным сведчаннем таго, што, магчыма, адбудзецца павелічэнне ролі «парламента» у рамках існуючага рэжыму за кошт якаснага складу «дэпутатаў», - лічыць палітолаг.

Фотакалаж - d-zholik.livejournal.com

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках