25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хадыка: Удзел у «парламенцкіх выбарах» - гэта палітычнае шаленства

9
Юрый Хадыка: Удзел у «парламенцкіх выбарах» - гэта палітычнае шаленства

Для любога сумленнага чалавека самае разумнае - не ўдзельнічаць ні ў якой форме ў той камедыі, якая называецца «выбарамі».

Адзін са стваральнікаў БНФ, прафесар Юрый Хадыка даў інтэрв'ю charter97.org.

- На сённяшні дзень у грамадстве няма адзінай думкі наконт удзелу ў «парламенцкіх выбарах». А якую тактыку абіраеце вы?

- Я лічу, што форма ўдзелу, якая прапаноўвае спачатку вылучацца, а пасля зняцца, стварае дадатковыя спрыяльныя ўмовы для фальсіфікацый. Таму падтрымліваю кампанію актыўнага байкоту.

- Што вы разумееце пад словам байкот?

- Байкот – гэта і ёсць удзел у выбарах, таму што канчатковая мэта выбараў - сфармаваць кіраўнічую структуру. І калі мы выступаем за байкот, то мы выказваемся супраць кіраўнічай структуры псеўдавыбараў. І таму для любога сумленнага чалавека, які не страціў уяўленне пра тое, што ёсць добра і што ёсць дрэнна, самае разумнае - не ўдзельнічаць ні ў якой форме ў той камедыі, якая называецца выбарамі. Байкот вызваляе нас ад страху. А гэта і ёсць паказчык таго, што людзі выступаюць за перамены.

- А што значыць байкот для простага выбаршчыка?

- Не хадзіць, не галасаваць ні ў якім выглядзе, наогул не з’яўляцца на выбарчым участку. І калі ўлады абвесцяць, што ў выбарах прынялі ўдзел каля 80% выбаршчыкаў, а большасць з іх не ўдзельнічала, то гэта стане відавочным довадам фальсіфікацый.

- Як досвед «парламенцкіх выбараў» зможа паўплываць на будучую прэзідэнцкую кампанію?

- Усё, што спрыяе росту палітычнай культуры (а байкот, відавочна, спрыяе такому росту), будзе спрыяць і дэмакратыі на прэзідэнцкіх выбарах. Байкот дапаможа нам падрыхтаваць людзей ігнараваць кандыдата Лукашэнку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках