25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томас Мазэцці - украінскаму ТБ: «Дні Лукашэнкі палічаныя» (Відэа)

39

Скандал з парушэннем беларускай паветранай мяжы працягвае быць у цэнтры сусветных СМІ.

Беларускі дыктатар з-за плюшавых мішак звальняе ваеначальнікаў і саджае за краты журналістаў, перадае ўкраінскі тэлеканал ICTV.

Аляксандр Лукашэнка звольніў камандуючага ваенна-паветраных сіл і супрацьракетнай абароны Зміцера Пахмелкіна і старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага. Беларускі дыктатар абвінаваціў іх у нядбайным выкананнi абавязкаў па абароне нацыянальнай бяспекі.

«Бо гэта ў першую чаргу бяспека нашых грамадзян. Больш за тое, гэты самалёт быў своечасова выяўлены, але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт. Каго шкадавалі?.. Вінаватыя за гэта павінны адказваць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ваеначальнікі вінаватыя ў тым, што не здолелі супрацьстаяць махінацыям шведскіх піяршчыкаў. 4 ліпеня тыя прабраліся з Літвы ў самалёце ў паветраную прастору Беларусі і рассыпалі з яго над адным з сёлаў 800 плюшавых мішак. На кожным была запіска з заклікам да афіцыйнага Менска паважаць асабістыя правы людзей. Спачатку беларускія ўлады адмаўлялі гэты факт. Але ў канцы мінулага месяца Лукашэнка прызнаў, што несанкцыянаваны палёт такі быў.

Чартарны рэйс замовіла адна са шведскіх піяр-кампаній. Яе кіраўнік растлумачыў, зрабілі акцыю ў знак падтрымкі тых, хто змагаецца ў постсавецкай дзяржаве за свабоду слова.

«Дыктатара можна баяцца, яго можна ненавідзець, але калі людзі пачынаюць смяяцца над ім - яго дні палічаныя. Такой была мэта. Аднак неўзабаве мы высветлілі, што ні адзін пілот не хоча гэтага рабіць. Мы нікога не маглі знайсці, усе казалі - гэта вар'яцтва, гэта небяспечна і немагчыма. Таму мы вырашылі зрабіць гэта самастойна, і ўзялі лётныя ўрокі, атрымалі ліцэнзію... і здзейснілі палёт», - распавядае ўладальнік PR-агенцтва Томас Мазэцці.

Шведы яшчэ раз даказалі, што смех - гэта магутная зброя. Але, відавочна, гэта яшчэ не канец гісторыі. Пасля «плюшавага дэсанта», як ахрысцілі акцыю журналісты, у Беларусі арыштавалі рэдактара сайта, які апублікаваў фота мішак. І рыэлтара, праз якога здымалі кватэру ў Менску калегі шведскіх пілотаў-жартаўнікоў, якія з зямлі дапамагалі ім падчас палёту. Абодвух затрыманых нібыта ўжо даставілі ў следчы ізалятар КДБ.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках