25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС хавае ад Інтэрпола брата Бакіева

46
МУС хавае ад Інтэрпола брата Бакіева

МУС не каментуе інфармацыю аб знаходжанні ў Менску брата экс-кіраўніка Кыргызстана.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не каментуе інфармацыю блогераў аб тым, што ў Менску знаходзіцца чалавек, падобны на Джаныбека Бакіева, брата экс-кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева.

«Мы не каментуем гэтую інфармацыю», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у МУС Беларусі.

Нагадаем, як паведамляў charter97.org, актывіст «Гавары праўду!» Міхаіл Пашкевіч у Facebook напярэдадні апублікаваў фатаграфіі Джаныбека Бакіева, які шпацыраваў па цэнтры Менска 17 жніўня.

Раней МУС Беларусі таксама адмаўлялася ад каментароў з нагоды таго, у якім статусе знаходзіцца ў Беларусі сам Курманбек Бакіеў.

На прэс-канферэнцыі ў чэрвені бягучага года начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун заявіў, што нацыянальнае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага раскрыцця інфармацыі аб тым, у якім статусе знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі экс-кіраўнік К. Бакіеў і члены яго сям'і.

«Закон Беларусі аб бежанцах, закон аб грамадзянстве, а таксама закон аб інфарматызацыі і абароне інфармацыі не прадугледжваюць выдавання звестак аб статусе той ці іншай асобы на тэрыторыі дзяржавы без яе асабістай заявы. Таму я не ўпаўнаважаны даваць інфармацыю пра тое, у якім статусе знаходзяцца ў Беларусі Бакіеў і члены яго сям'і», - заявіў А.Бягун.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана і яго брат Жаныбек Бакіеў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў гэтым годзе ён набыў дом за 2 млн долараў на ўскраіне Менска.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках