24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зніклая» кампанія Чыжа ўвайшла ў топ-10 падаткаплацельшчыкаў Менска

7
«Зніклая» кампанія Чыжа ўвайшла ў топ-10 падаткаплацельшчыкаў Менска

«Белнафтагаз» названы адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў беларускай сталіцы.

Нагадаем, кампанія знікла з афіцыйнага сайта холдынгу «Трайпл» пасля ўступлення ў сілу санкцый Еўразвяза супраць лукашэнкаўскага алігарха Юрыя Чыжа.

Разам з ёй у топ-10 менскіх падаткаплацельшчыкаў увайшла і галаўная кампанія групы Чыжа - «Трайпл», піша «Ежедневник».

У рэйтынг найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў беларускай сталіцы таксама патрапіла фірма «Юнівест-М». Кампанія знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ, як і адзін з яе ўладальнікаў Анатоль Цернаўскі.

Узначальвае спіс «Белтрансгаз». Таксама ў яго ўвайшлі «Лукойл-Беларусь», «Менск Крышталь», Менскі завод вінаградных він, «Тытунь-інвест», БЧ, «Белэнерга».

Дзесяць найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў забяспечылі звыш 33,0% кансалідаваных даходаў горада, паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.

На афіцыйным сайце «Трайпла» у спісах ужо не значацца «Трайплэнерга», «Неанафта» і «Белнафтагаз». Менавіта яны, паводле ацэнак экспертаў, з'яўляюцца ключавымі структурамі знешнеэканамічнай дзейнасці холдынгу на рынках СНД і Еўразвяза.

Напярэдадні пасяджэння савета міністраў Еўразвяза, чыноўнікі якога ў канцы сакавіка рыхтаваліся галасаваць за пашырэнне санкцый на новых набліжаных да ўлады бізнэсменаў і іх кампаній, Юрый Чыж упэўнена заяўляў, што санкцыі не могуць пагражаць яго бізнэсу.

«Гэтая тэма для мяне не варта выедзенага яйка. Гэта для мяне не праблема», - адзначыў алігарх.

Як паведамляў сайт charter97.org, Еўразвяз уключыў у «чорны спіс» Юрыя Чыжа і 18 яго кампаній, а таксама ўвёў санкцыі супраць бізнэсмэна Анатоля Цернаўскага, які вядзе будаўнічы бізнэс у Беларусі, і некалькіх кампаній Уладзіміра Пефціева. Многія незалежныя эксперты прыйшлі да высновы, што нягледзячы на пагрозлівы знешні выгляд і сур'ёзны пералік з 29 прадпрыемстваў, гэта быў кампрамісны спіс. У ім не аказалася менавіта тых беларускіх прадпрыемстваў, якія маюць найбольш цесныя кантакты з партнёрамі ў Еўразвязе. У тым ліку, і трох структур з нафтавага падраздзяленні холдынгу «Трайпл» - «Трайплэнерга», «Белнафтагаз» і «Неанафта».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках