25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд па новай крымінальнай справе Дашкевіча пройдзе 28 жніўня

4
Суд па новай крымінальнай справе Дашкевіча пройдзе 28 жніўня

Закрытае пасяджэнне адбудзецца 28 жніўня ў папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Нагадаем, што дакументы па ўзбуджэнні крымінальнай справы былі высланы адміністрацыяй ВК № 13 у Следчы камітэт яшчэ ў пачатку ліпеня. Была ўзбуджаная крымінальная справа за «невыкананне ўнутранага рэжыму калоніі» (ч.1 ст.411 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязню, лідэру «Маладога Фронту» Зміцеру Дашкевічу пагражае да аднаго года турмы.

«Малады Фронт» расцэньвае гэты факт як чарговую спробу ўлад запалохаць актывістаў арганізацыі і зламаць Зміцера Дашкевіча.

Дашкевіч быў затрыманы напярэдадні акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, а затым асуджаны на 2 гады. Ён павінен быў выйсці на свабоду 18 снежня гэтага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках