26 лiстапада 2024, aўторак, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Даніі заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага

3
Кіраўнік МЗС Даніі заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага

Вілі Сондал сустрэўся з прадстаўнікамі «Вясны» і БХК.

Міністр замежных спраў Даніі Вілі Сондал 14 жніўня сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый - Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцінам Стэфановічам і «Беларускага Хельсінскага камітэта» Алегам Гулаком і выказаў поўную падтрымку іх дзейнасці за дэмакратычную Беларусь. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Даніі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Вілі Сондал у размове з праваабаронцамі пазначыў сваю пазіцыю ў дачыненні да Беларусі.

«Падзеі ў Беларусі выклікаюць глыбокую трывогу і пацвярджаюць маё меркаванне, што рэжым Лукашэнкі страціў сваю легітымнасць. Я поўны захаплення ад беларусаў, такіх, якіх я сустрэў сёння, тых, хто мае мужнасць, каб змагацца за правы чалавека і дэмакратыю ў рамках аўтарытарнага кіравання. Я хацеў бы заклікаць беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, уключаючы лідэра «Вясны» Алеся Бяляцкага, які да гэтага часу знаходзіцца ў турме», - заявіў кіраўнік МЗС Даніі.

«Рэжым у Беларусі распраўляецца з палітычнай апазіцыяй, грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ. Асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, калі мірныя пратэсты былі сустрэтыя масавымі арыштамі, а ў беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзяцца палітычныя вязні», - падкрэсліў Вілі Сондал.

«Данія разам з Еўразвязам увяла санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму ў адказ на парушэнні праў чалавека. Гэтыя санкцыі накіраваныя на асоб, якія былі ўцягнутыя ў парушэнні праў чалавека, а таксама на кампаніі, якія маюць цесныя сувязі з рэжымам. Данія таксама падтрымлівае актыўную грамадзянскую супольнасць у Беларусі », - адзначыў міністр замежных спраў Даніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках