25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына распавяла БДІПЧ АБСЕ аб асаблівасцях «выбараў» у Беларусі

17
Ярмошына распавяла БДІПЧ АБСЕ аб асаблівасцях «выбараў» у Беларусі

Кіраўніцтва ЦВК Беларусі і прадстаўнікі місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння на «парламенцкіх выбарах».

Журналісты на сустрэчу не запрашаліся.

Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік, БДІПЧ на сустрэчы прадстаўлялі кіраўнік місіі Антоніа Мілашоскі, яго намеснік Дональд Бісон, аналітык па выбарах Зоран Лучыч і дарадца дэпартамента па выбарах Бюро Рычард Лапкін.

«Кіраўнік місіі прапанаваў нам штотыдзень сустракацца і абмяркоўваць пытанні, якія ўзнікаюць», - сказаў Лазавік. Ён таксама паведаміў, што падчас сустрэчы старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла прадстаўнікам місій 12 пасведчанняў міжнародных назіральнікаў.

Такім чынам, адзначыў Лазавік, Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў ужо 33 назіральніка місіі БДІПЧ АБСЕ. Яшчэ 21 пасведчанне будзе ўручана па прыездзе ў Беларусь астатніх назіральнікаў. Плануецца, што ў місію БДІПЧ увойдуць 36 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Па словах сакратара ЦВК, Ярмошына праінфармавала кіраўніцтва місіі БДІПЧ аб выбарчым заканадаўстве Беларусі і аб ходзе падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў.

Мілашоскі, са свайго боку, паведаміў аб намеры місіі вывучыць працу не толькі ЦВК, але і акруговых участковых камісій, сустрэцца з суб'ектамі выбарчага працэсу і адсочваць працу СМІ па асвятленню выбараў.

Кіраўнік місіі, па словах Лазавіка, выказаў падзяку ЦВК за заўвагі па тэксце справаздачы місіі ацэнкі патрэбаў назірання, якая знаходзілася ў Беларусі некалькі тыдняў таму.

22 жніўня прадстаўнікі місіі БДІПЧ АБСЕ плануюць правесці ў Менску прэс-канферэнцыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках