25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра СГА: Мы ўжо там адной нагой

46
Лукашэнка пра СГА: Мы ўжо там адной нагой

Беларускі кіраўнік не пакідае надзей патрапіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Лукашэнка пазнаёміўся з ходам работ па рэканструкцыі і будаўніцтву малочна-таварных ферм. Кіраўнік даручыў у кожнай гаспадарке краіны рэканструяваць альбо пабудаваць адну ферму, усяго па краіне - 1200, паведамляе тэлеканал СТВ.

«Гэта не проста будаваць трэба. Нас жыццё прымусіць. Мы заўтра ў СГА. Гэта Расея - гігант - туды бабахнулася. Вы што, хочаце сказаць, што мы адгарадзімся ад іх? Не. Мы самі там ужо адной нагой. Нам прыйдзецца канкураваць. І калі мы наперадзе ўсёй планеты бегчы не будзем, нам няма чым падстрахавацца: у нас няма ні нафты, ні прыроднага газу, ні золата. Вось наша золата, - указаў кіраўнік на малочна-таварную ферму. - Таму я вас і прэсую, каб за гэтыя тры гады мы на яго ўзровень выйшлі. Тады ні я да вас ездзіць не буду, ні вы перада мной даваць справаздачу не будзеце».

Як паведамляў сайт charter97.org раней Лукашэнка неаднаразова прасіў Расею паспрыяць Беларусі ва ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Расея ўступіла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў гэтым годзе. У той жа час наша краіна плануе наблізіцца да ўступлення ў СГА да канца 2013 года. Аднак, на думку экспертаў, працэс уваходжання нашай краіны ў СГА можа істотна зацягнуцца. Прычына - існуючая ў Беларусі эканамічная мадэль.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках