25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: У нас «выбары» у калгасе і «парламент» не адрозніваюцца

58
Ярмошына: У нас «выбары» у калгасе і «парламент» не адрозніваюцца

Кіраўніку ЦВК не падабаюцца жадаючыя заняць «дэпутацкія» крэслы.

Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў Цэнтрвыбаркам падалі дакументы на рэгістрацыю 494 чалавекі, але, мабыць, не ўсе яны будуць зарэгістраваныя.

Аб гэтым кіраўнік ЦВК расказала ў інтэрв'ю газеце «Советская Белоруссия».

«Хоць зараз можна казаць, што ў краіне няма ні адной безальтэрнатыўнай акругі. У нас усяго толькі 11 акруг, дзе 2 патэнцыйных кандыдата. Па тры кандыдата маюць 20 акруг. Пры гэтым ёсць нават дзве акругі, дзе 9 і 10 патэнцыйных кандыдатаў», - адзначыла Ярмошына.

Сярод вылучэнцаў 252 чалавекі прадстаўляюць палітычныя партыі. Найбольшы тут паказчык у ліберал-дэмакратаў Сяргея Гайдукевіча-93 кандыдата. АГП вылучыла - 48 чалавек, а «Справядлівы свет» - 32, піша «Наша Нiва»

Разам з тым Ярмошына кажа, што сярод кандыдатаў не прадстаўлены «колер нацыі»:

«На дадзены момант досыць вялікая колькасць беспрацоўных удзельнічае ў «выбарах», на жаль, некаторыя з іх прадстаўляюць палітычныя партыі. Ёсць пэўная колькасць людзей, якія не маюць высокага сацыяльнага статусу, нават калі працуюць.

Наўрад ці прафесія вартаўніка з'яўляецца прывабнай у вачах выбаршчыка. Да мяне нават нехта звярнуўся з пікетам: «Ярмошына, «выбары» у калгасе і «выбары» у «парламент» не адрозніваюцца». Вы ведаеце, у нас, напэўна, сапраўды не вельмі адрозніваюцца, калі глядзець на ўзровень тых, хто жадае заняць «дэпутацкія» крэслы».

Старшыня ЦВК выказалася і наконт нядаўняй паездкі ў Вену на пасяджэнне АБСЕ: «На мой погляд, уся іх дэмакратыя - гэта вельмі добра арганізаваная бюракратыя, пры нейкай гульні з грамадскасцю і сродкамі масавай інфармацыі.

Але не ўсё так дрэнна ў іх. І як бы мы ні лаялі Захад, але ж мы бачым першасную дэмакратыю ў кожнай абшчыне. Там жа, глядзіце, царкоўныя мерапрыемствы, дабрачынныя распродажы, школьныя святы».

Аднак на пытанне, чаму ў Францыі і Грэцыі так мала людзей прыходзіць на выбары, кіраўнік ЦВК адказала: «Ад сацыяльнай незадаволенасці, бесперспектыўнасці»...

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках