26 лiстапада 2024, aўторак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да прыезду Лукашэнкі на Ленінградскай - аўральны рамонт (Фота)

41

Вуліца Ленінградская ў Менску 22 жніўня ператварылася ў адну вялікую рамонтную пляцоўку: практычна ўсе дамы на ёй сёння мыюць і фарбуюць, а тэрыторыю - добраўпарадкоўваюць.

Самі рабочыя неафіцыйна кажуць, што робіцца гэта да прыезду Аляксандра Лукашэнкі, а іх начальства ад каментароў устрымліваецца, піша TUT.by.

У аўральных працах задзейнічаныя не толькі гарадскія камунальныя службы, але і супрацоўнікі мясцовых ЖЭСаў. Сіламі апошніх адрамантаваны і пафарбаваны ўсе дзіцячыя пляцоўкі ў дварах жылых дамоў насупраць вакзала, а ў маляроў часова перакваліфікаваліся нават сантэхнікі. Больш за тое - на шэрагу работ задзейнічаны студэнты і супрацоўнікі БДУ.

Навучальны корпус хімічнага факультэта універсітэта зараз знаходзіцца на капітальным рамонце з заменай вокнаў і цеплавой рэабілітацыяй фасада. Мяркуючы па ўсім, дарабіць яго да «гадзіны Х» не паспяваюць, таму на аблупленую кантавую сцяну будынка, павернутую да чыгуначнага вакзала, рабочыя нацягнулі велізарных памераў плакат, які заклікае замежных турыстаў атрымаць асалоду ад беларускіх славутасцей.

З жылымі дамамі па вуліцы Ленінградскай ўсё не настолькі складана - іх дастаткова адштукатурыць і пафарбаваць. Дарэчы, бардзюры ў дварах ужо пафарбаваныя ў ярка-жоўты колер. Такой жа аперацыі падвяргаюцца і некаторыя будынкі БДУ - ва ўсякім выпадку тыя, якія бачныя з вуліцы.

Як распавялі рабочыя, задзейнічаныя ў аўральным навядзенні парадку, уся справа - у прызначаным на 1 верасня адкрыцці вядомага сталічнага даўгабуду - вучэбнага корпуса Факультэта міжнародных адносін БДУ. Мяркуецца, што перарэзаць чырвоную стужачку сюды можа прыехаць Аляксандр Лукашэнка.

Афіцыйныя асобы пакуль ніякіх каментароў на дадзены конт не даюць. Не выключана, што пытанне аб удзеле Лукашэнкі ў цэрымоніі адкрыцця новага будынка яшчэ канчаткова не вырашана, а парадак тут наводзяць проста на ўсялякі выпадак.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках