25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ працуюць у Менску без офіса

8
Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ працуюць у Менску без офіса

Кіраўнік місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ за «парламенцкімі выбарамі» у Беларусі даў прэс-канферэнцыю ў Менску.

Антоніа Мілашоскі не згодны з заявамі аб прадузятасці назіральнікаў місіі да тых ці іншых краін, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, «наша місія будзе назіраць за выбарчай кампаніяй, а не ўмешвацца ў палітычныя працэсы ў краіне». «Наша мэта - даць справаздачу аб выбарах і падрыхтаваць рэкамендацыі для беларускіх улад», - падкрэсліў А.Мілашоскі.

«Мне здаецца, што ў нас вельмі збалансаванае, непрадузятае стаўленне, і людзі ў місіі маюць добры вопыт у галіне назірання за выбарамі па ўсёй Еўропе», - заявіў А.Мілашоскі на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

Антоніа Мілашоскі хацеў бы ўбачыць у Беларусі дэмакратычныя выбары.

«Мне хацелася б убачыць у Беларусі Мірскі замак і дэмакратычныя выбары», - сказаў А.Мілашоскі.

Антоніа Мілашоскі таксама заявіў, што місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ пакуль не атрымалася ў Менску знайсці памяшканне пад офіс місіі.

«Адзінае пытанне, якое трэба вырашыць, - у Менску да сённяшняга дня нам не ўдалося атрымаць месца пад офіс», - заявіў А. Мілашоскі.

Ён адзначыў, што аб гэтым праінфармаваныя беларускія Цэнтрвыбаркам і Міністэрства замежных спраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках