25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюлетэні надрукавалі яшчэ да рэгістрацыі кандыдатаў (Фотафакт)

86

(абноўлена) ЦВК ужо выпусціў бюлетэні па 91-ай акрузе Менска, хоць рэгістрацыя кандыдатаў завяршаецца толькі 23 жніўня.

Прэс-служба БХД паведамляе, што па Шабаноўскай выбарчай акрузе адмовіліся рэгістраваць актывістку Вольгу Кавалькову. Прычына - выяўленыя праблемы ў падатковай дэкларацыі.

Па словах актывісткі, Цэнтрвыбаркам ужо выпусціў бюлетэні па 91-ай акрузе, у якіх стаяць імёны чатырох кандыдатаў, хоць рэгістрацыя кандыдатаў завяршаецца толькі 23 жніўня. У Вольгі Кавальковай ёсць яшчэ тры дні на абскарджанне рашэння камісіі. Актывістка паспела зрабіць фота бюлетэня.

Сакратар Цэнтральнай камісіі па «выбарах» і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік даведаўся аб дадзенай публікацыі ад карэспандэнта TUT.BY. І шчыра «здзівіўся» убачанаму.

- Ніякага друку выбарчых бюлетэняў, - сказаў Мікалай Іванавіч, - на дадзеным этапе «парламенцкай» кампаніі ў прынцыпе быць не можа. Тэхналагічна бюлетэні неабходна пачынаць вырабляць так, каб паспець да пачатку датэрміновага галасавання, да якога, як мы ведаем, часу яшчэ больш, чым дастаткова - такой неабходнасці проста няма.

Як-небудзь афіцыйна адказваць на заявы БХД Цэнтрвыбаркам, зрэшты, не збіраецца: па словах Мікалая Лазавіка, «рэагаваць на кожнае глупства няма ні часу, ні сэнсу».

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках