25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына незадаволеная колькасцю назіральнікаў ад АБСЕ

44
Ярмошына незадаволеная колькасцю назіральнікаў ад АБСЕ

Яна лічыць, што 300 назіральнікаў - гэта шмат, таму што ў Германіі іх толькі 40.

Старшыня Цэнтрвыбаркама лічыць несправядлівым, што ў Беларусь прыязджае некалькі сотняў назіральнікаў, а ў краіны Заходняй Еўропы толькі 15-40 чалавек. На яе думку, гэта сведчыць аб прадузятасці місіі, піша ПЦ ПЦ "Вясна".

Пра гэта Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю дзяржаўным СМІ. «Адрозненне ў гэтым сэнсе паміж Захадам і Усходам проста каласальнае. Калі ў Германію, дзе пражывае 80 мільёнаў чалавек, едзе місія з 15 чалавек, а ў Беларусь, дзе пражывае 9 мільёнаў, іх 700, вы самі разумееце, што задачы ў кожнай назіральнай місіі розныя», - цытуе Ярмошыну «Народная газета».

На ўчорашняй прэс-канферэнцыі кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за «парламенцкімі выбарамі» у Беларусі Антоніа Мілашоскі растлумачыў, што колькасць назіральнікаў вызначаецца па двух фактарах. «Першы - гэта дадзеныя місіі па ацэнцы патрэбаў для назірання. Місія кіруецца папярэднім вопытам працы ў краіне і выніковымі справаздачамі, якія выходзілі па выніках «выбараў» у краіне. Другі фактар - даступнасць і жаданне краін-удзельніц АБСЕ даслаць сваіх назіральнікаў на выбары ў тую ці іншую краіну». Эксперт падкрэсліў, што місія мае збалансаваную колькасць назіральнікаў як з Усходняй, так і з Заходняй Еўропы. «У нас ёсць назіральнікі як з Арменіі, так і з Германіі, як з Грузіі, так і з Італіі, як з Казахстана, так і з ЗША», - адзначыў ён.

Аднак такі аргумент Ярмошыну не пераконвае. «Прадстаўнікі краін СНД, якія працуюць у АБСЕ, часта ў сваіх краінах з'яўляюцца апазіцыяй. І казаць пра тое, што яны звязаныя якімі-небудзь інтэрнацыянальнымі поглядамі ў дачыненні да Беларусі, не даводзіцца. Вядома, ёсць і некаторая колькасць людзей, якія прыязджаюць у Беларусь з сяброўскімі намерамі . Але іх меркаванні папросту не ўлічваюцца», - пракаментавала старшыня ЦВК.

Кіраўніцтва ЦВК загадзя настроена песімістычна ў адносінах да працы назіральнікаў АБСЕ. «У Беларусі і іншых дзяржавах СНД высновы складаюцца процілеглым чынам, гэта значыць спачатку пішацца добрае, але сканчаецца дрэнным», - заявіла Ярмошына.

Плануецца, што ў місію БДІПЧ АБСЕ на сёлетніх «выбарах» увойдуць 36 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках