25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалаю Дземідзенке далі сем сутак

9
Мікалаю Дземідзенке далі сем сутак

Суд прызнаў маладафронтаўца вінаватым у «лаянцы матам» і пакараў арыштам.

Працэс вёў суддзя Зміцер Лукашэвіч, паведамляе «Радыё Свабода».

У судзе Мікалай Дземідзенка віну не прызнаў і назваў працэс палітычным, накіраваным на ізаляцыю яго напярэдадні суда над Зміцерам Дашкевічам, каб не дапусціць акцый у падтрымку лідэра «Маладога фронту».

Справу аб «брыдкаслоўі» ён назваў паклёпам і фальсіфікацыяй.

Акрамя сведак-міліцыянтаў супраць маладафронтаўца даў паказанні і адзін беспрацоўны, якога Дземідзенка папярэдзіў аб адказнасці за ілжэсведчанне.

Нагадаем, актывіста «Маладога фронту» затрымалі ўчора на вуліцы каля яго дома ў Менску. На яго накінуліся адразу 7 спецназаўцаў. Прычыну затрымання яны не назвалі. Потым быў складзены пратакол аб тым, што ён нібыта лаяўся матам. Ноч Мікалай Дземідзенка правёў у турме на Акрэсціна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках