26 лiстапада 2024, aўторак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Кабякова дасталі са старой зашмальцаванай калоды

6
Анатоль Лябедзька: Кабякова дасталі са старой зашмальцаванай калоды

З прыходам Кабякова на пасаду кіраўніка адміністрацыі нічога не зменіцца, лічыць палітык.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org прызначэнне Андрэя Кабякова новым кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі.

«Трэба прызнаць відавочны факт, што Кабякоў са старой зашмальцаванай калоды, ён толькі выканаўца. Кабякоў - тэхнічная фігура, як і яго папярэднікі на гэтай пасадзе. Адзіным цяжкавагавіком быў Віктар Шэйман. Астатнія - людзі з прыслугі», - лічыць палітык.

«Чакаць, што з прыходам Кабякова нешта зменіцца, не прыходзіцца. Яго галоўная місія - ён атрымаў доступ да дзвярэй Лукашэнкі і цяпер ад яго залежыць, хто да Лукашэнкі ўвойдзе», - адзначыў Анатоль Лябедзька.

Перавод Уладзіміра Макея на пасаду міністра замежных спраў - гэта толькі фармальнае паніжэнне, лічыць палітык.

«Вядома, пасада кіраўніка адміністрацыі вышэй, чым пасада міністра, у кіраўніка адміністрацыі ёсць доступ «да цела». А міністр павінен чакаць у чарзе, пакуль яго ўнясуць у спіс на наведванне Лукашэнкі. Фармальна для Макея гэта паніжэнне, але ў нас усё вырашае адна галава, а астатнім застаецца спаборнічаць, хто больш паспяхова выканае каманду. Усе яны з адной калоды. Сёння Макей тут, Кабякоў там, а заўтра яны памяняюцца кабінетамі. Шукаць тут палітычнай інтрыгі не трэба», - упэўнены Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, 27 жніўня беларускі дыктатар прызначыў Андрэя Кабякова кіраўніком сваёй адміністрацыі. Кабякоў з 8 лістапада 2011 года з'яўляўся Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Расейскай Федэрацыі. Да гэтага працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і віцэ-прэм'ер-міністрам РБ.

Папярэдняга кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Макея Лукашэнка 20 жніўня прызначыў міністрам замежных спраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках