25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдаты ў «дэпутаты» масава адмаўляюцца ад удзелу ў дэбатах

22
Кандыдаты ў «дэпутаты» масава адмаўляюцца ад удзелу ў дэбатах

Большасць кандыдатаў у «дэпутаты» не збіраюцца ўдзельнічаць у дэбатах, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Па словах сакратара ЦВК, у некаторых акругах кандыдаты, якія жадаюць дэбатаваць, не знаходзяць апанентаў. Акругі, у якіх дэбаты адбудуцца, ёсць, але пакуль іх няшмат. Напрыклад, у Гомельскай вобласці іх усяго дзве ці тры, адзначыў Лазавік.

Ён таксама ў чарговы раз заявіў, што ЦВК не дазволіць кандыдатам за дзяржсродкі агітаваць супраць дзяржаўнага мерапрыемства, г.зн. за байкот «выбараў».

«З боку дзяржавы было б неразважна арганізоўваць выбарчую кампанію, марнаваць на гэта велізарныя сродкі і прадастаўляць магчымасць апанентам выкарыстоўваць эфірны час для правядзення агітацыі супраць дзяржаўнага мерапрыемства», - цытуе БелТА прадстаўніка ЦВК.

Нагадаем, апошнія выпадкі паказалі, што ўлады не дазваляюць прапускаць у эфір тэлевыступы кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту «выбараў» або нагадваюць пра існаванне ў краіне палітвязняў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках