25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі жадаюць пабудаваць дзве АЭС

60
У Беларусі жадаюць пабудаваць дзве АЭС

Мінэнерга Беларусі старанна прапрацуе пытанне аб будаўніцтве ў краіне другой АЭС.

Пра гэта паведаміў сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

«Канкрэтных планаў па будаўніцтву ў краіне другой станцыі сёння пакуль няма, але гэтае пытанне нельга здымаць з павесткі дня, таму што арганічнае паліва даражэе, яго запасы ў свеце высільваюцца. Акрамя таго, сёння вядуцца распрацоўкі новых тэхналогій у галіне атамнай энергіі, у свеце прапрацоўваюцца станцыі чацвёртага пакалення», - адзначыў намеснік міністра.

Такім чынам, міністэрства плануе старанна прапрацаваць гэтае пытанне як з пункту гледжання эканамічнай сітуацыі, якая складзецца ў краіне да моманту завяршэння будаўніцтва першай АЭС, так і з пункту гледжання перспектыў і паставак энерганосьбітаў у Беларусь, іх кошту.

«Да гэтай тэмы трэба рыхтавацца, і яна патрабуе дбайнай прапрацоўкі, мы будзем гэтым займацца разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і іншымі органамі. Вось, напрыклад, калі б пасля таго, што адбылося ў Чарнобылі, НАН Беларусі і наша міністэрства не аднавілі ў 90-я гады пытанне прапрацоўкі пляцовак і іншых тэм, то сёння мы б так хутка не падышлі да будаўніцтва гэтай станцыі , - паведаміў Міхаіл Міхадзюк.

Нагадаем, зараз беларускія ўлады будуюць на расейскія грошы Астравецкую АЭС, парушаючы Орхускую канвенцыю.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках