25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Лойка: У Сурапіна надзея толькі на ўмоўны тэрмін (Відэа)

18

Праваабаронца лічыць, што ўлады Беларусі не могуць проста так вызваліць журналіста.

Родныя фатографа, які першым размясціў здымкі «мядзведжага дэсанта», кажуць, што ў яго справе вельмі мала новых звестак, усё вакол маўчаць, перадае «Белсат».

У СІЗА КДБ застаюцца фатограф Антон Сурапін і сталічны прадпрымальнік Сяргей Башарымаў. Абодвум інкрымінуюць дапамаганне ў парушэнні дзяржаўнай мяжы. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Алена Сурапіна, маці Антона, кажа, што пазаўчора з ім бачылася адвакат: «Нічога новага яна мне не сказала - толькі тое, што сын прасіў перадаць нам, што трымаецца. Нічога новага - наогул нічога».

«Улады Беларусі не могуць проста так вызваліць, гэта не ў іх стылі, - тлумачыць праваабаронца Наста Лойка. - Ёсць надзея, што сітуацыя будзе разгортвацца, як пасля Плошчы 19 снежня 2010. Людзі, якіх пратрымалі ў «амэрыканцы» пэўны час, затым вызвалілі і далі ўмоўныя тэрміны».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках