25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя забрала ў кандыдата газеты і музычныя дыскі

8
Міліцыя забрала ў кандыдата газеты і музычныя дыскі

Аляксей Гаўруцікаў быў затрыманы 30 жніўня ў Віцебску.

Ён разам са сваім сябрам Аляксандрам Самуйлавым на яго машыне вяртаўся з Менска. У сталіцу Аляксей Гаўруцікаў ездзіў для таго, каб здаць дакументы са сваёй праграмай кандыдата ў «дэпутаты» у газету «Рэспублика».

На пад'ездзе да Віцебска на хвост машыны «сеў» аўтамабіль з супрацоўнікамі ДПС (маёр Валько Генадзь Аляксандравіч, старэйшы лейтэнант Халадноў Зміцер Святаслававіч, радавы Захаронак Вадзім Валер'евіч), які суправаджаў іх да горада. Каля кафэ «Талыш» машыну Самуйлава спынілі, паведамляе «Белорусский партизан».

Старэйшы лейтэнант Халодноў заявіў, што ў аўтамабілі могуць знаходзіцца выкрадзеныя рэчы і запатрабаваў адкрыць багажнік і прад'явіць яго змесціва. Убачыўшы поўны багажнік з рэчамі, запакаванымі ў сумкі і мяшкі, ён запатрабаваў у кіроўцы адкрыць сумкі і стаў капацца ў іх. Пасля заявы Гаўруцікава аб тым, што агляд машыны без санкцыі пракурора незаконны, Халадноў запатрабаваў ад затрыманых ехаць ў Першамайскі РАУС Віцебска.

У аддзяленні міліцыі аўтамабіль і асабістыя рэчы затрыманых былі падвергнутыя скурпулёзнаму ператрусу. Былі канфіскаваныя друкаваныя матэрыялы, запісныя кніжкі, дыскі з музыкай і фільмамі. Міліцыянты вывучылі нават газеты, у якія быў завернуты абутак.

Кандыдат падаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў ДПС, у якой папрасіў разглядзець пытанне аб прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках