25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У амбасаду Беларусі ў Вільні перадалі петыцыю (Фота)

Сёння ў Вільні каля амбасады Беларусі прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронца Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.

Як перадае карэспандэнт charter97.org, удзельнікам акцыі ўдалося перадаць прадстаўнікам амбасады петыцыю з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх вязняў сумлення, якія да гэтага часу знаходзяцца ў турмах Беларусі. Мітынгоўцы патрабавалі ад улад Беларусі спыніць ціск і пераслед грамадзянскай супольнасці, а таксама прывесці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны праў чалавека.

Петыцыю перадавалі Ганна Герасімава - дырэктар Беларускага дома праў чалавека ў Вільні і Канстанцін Равуцкі з Праваабарончага цэнтру «Поступ» (Украіна). У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі літоўскага цэнтра па правах чалавека «BelarusWatch», Таварыства беларускай культуры, грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «СтудАльянса» і ўдзельнікі Летняй школы па правах чалавека.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках