25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Казлоўскі: Дзеянні Лукашэнкі ў дачыненні да Швецыі - неадэкватныя

18
Павел Казлоўскі: Дзеянні Лукашэнкі ў дачыненні да Швецыі - неадэкватныя

Экс-міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі пракаментаваў charter97.org выпады ўлады ў бок Швецыі.

«Тое, што ўлада прызнала, што СПА не справілася са сваёй задачай - гэта адэкватная рэакцыя. Хоць і са спазненнем,. Не ведаю, чаму Лукашэнка столькі адмоўчваўся - ці то сорамна перад Расеяй стала, што ў нас такая дохлая сістэма СПА, ці то што. Дакладна не ведаю», - распавёў Павел Казлоўскі.

«А вось дзеянні беларускіх улад у дачыненні да Швецыі - гэта, я лічу, неадэкватныя дзеянні. І прад'яўленне абвінавачвання Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву - гэта проста глупства. Караць за тое, што першы размясціў фатаграфіі факта, які ўжо адбыўся, а другі здаў шведам кватэру - глупа», - лічыць экс-міністр абароны.

Нагадаем, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. 7 жніўня ім афіцыйна прад'явілі абвінавачванне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Пасля гэтага інцыдэнта Лукашэнка зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна. З краіны быў высланы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан. Таксама была адклікана беларуская амбасада ў Стакгольме.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках