25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cпецдакладчыка ААН па Беларусі прызначаць у канцы верасня

4
Cпецдакладчыка ААН па Беларусі прызначаць у канцы верасня

У Жэневе 10 верасня адкрылася 21-я сесія Савета ААН па правах чалавека.

У ходзе сесіі, якая працягнецца да 28 верасня, будзе прызначаны спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу СПЧ, прызначэнне спецдакладчыка па Беларусі адбудзецца 27 або 28 верасня.

Нагадаем, на сесіі ў чэрвені 2012 года СПЧ прыняў рэзалюцыю, у якой крытыкуецца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і ёсць пункт аб увядзенні мандата спецдакладчыка.

У рамках устаноўленага саветам мандата спецдакладчык зможа весці пастаянны дыялог з беларускім бокам па пытаннях становішча ў галіне праў чалавека ў краіне, прадстаўляць кампетэнтны аналіз існуючых праблем, грунтуючыся на якім, зможа прапаноўваць шляхі паляпшэння рэалізацыі і абароны праў чалавека ў Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, прызнанымі рэспублікай.

Па выніках працы спецдакладчык падрыхтуе справаздачу аб сітуацыі ў Беларусі.

Вылучэнне кандыдатур на гэтую пасаду скончылася 23 жніўня. На пасаду спецдакладчыка прэтэндуе 11 чалавек: Георгій Джыбладзе (Расея, прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і праў чалавека, былы член Рады пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека); Джарэд Генсер (ЗША, дырэктар юрыдычнай фірмы Perseus Strategies, якая працуе ў галіне міжнароднага публічнага права); Антоніа Гансалвес (Партугалія, інспектар у міграцыйна-памежнай службе); Ханне-Сафі Грэве (Нарвегія, былая суддзя ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека); Міклаш Харашці (Венгрыя, былы прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ); Жан-Мары Хейдт (Швейцарыя, прэзідэнт Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Савета Еўропы); Ніл Джарман (Велікабрытанія, старшыня панэлі АБСЕ па свабодзе мірных сходаў); Сяргей Астафей (Малдова, член маніторынгавай групы АБСЕ па пытанні справядлівага правасуддзя ў Беларусі вясной 2011 года); Павел Сейфцер ( Чэхія, былы амбасадар Чэхіі ў Велікабрытаніі); Андрэй Юраў (Расея, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі); Яўген Жоўціс (Казахстан, дырэктар Казахстанскага міжнароднага бюро па правах чалавека і захаванню законнасці).

Як адзначыла эксперт Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Ірына Дзешывіцына, двум кандыдатам на пасаду спецдакладчыка - Георгію Джыбладзе і Андрэю Юраву - забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі. Аднак дадзеная акалічнасць, падкрэслівае Дзешывіцына, не з'яўляецца перашкодай для іх прызначэння і, адпаведна, якаснага выканання абавязкаў.

Як нагадала Дзешывіцына, МЗС Беларусі афіцыйна заявіла аб тым, што не прызнае рэзалюцыю СПЧ ААН і мандат спецдакладчыка, хто б ні заняў гэты пост.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках