25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч: Нават члены выбаркамаў не ведаюць выніку падліку

9
Стэфановіч: Нават члены выбаркамаў не ведаюць выніку падліку

Праваабаронца лічыць, што ў Беларусі назіральнік пры падліку галасоў можа прысутнічаць толькі фізічна.

Намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч пракаментаваў сайту charter97.org абяцанне Цэнтрвыбаркама кіраўніку місіі БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі аб тым, што назіральнікі АБСЕ змогуць назіраць за працэдурай падліку галасоў.

«Назіраць за працэдурай падліку галасоў можна было заўсёды, пытанне ў тым, якім чынам. У нашых умовах працэдура падліку галасоў не рэгламентуецца. І нават калі назіральнік будзе стаяць каля стала, за якім ідзе падлік галасоў, ён не зможа нічога ўбачыць. У нас члены камісіі абступаюць стол з усіх бакоў. Кожны з іх падлічвае сваю стопку бюлетэняў, пасля чаго піша колькасць галасоў за таго ці іншага кандыдата на паперцы і перадае старшыні камісіі. Такім чынам, нават члены камісіі, якія падлічваюць галасы, не ведаюць рэальнага выніку. І яны падпісваюць пратакол, загадзя не ведаючы агульнай колькасці галасоў. Такім чынам, нават калі назіральнік стаіць каля стала, ён нічога не можа засведчыць. Але незалежных назіральнікаў да таго ж звычайна адсаджваюць далей ад стала», - заўважыў Валянцін Стэфановіч.

«Так што фізічна назіральнікі могуць прысутнічаць пры падліку галасоў. Але назваць падлік галасоў справядлівым мы можам толькі тады, калі назіральнік можа аглядаць змесціва бюлетэняў - гэта значыць рэальна бачыць, колькі і за каго «галачак» пастаўлена. А бачыць гэта ён можа, толькі калі яму дэманструюць кожны бюлетэнь», - сказаў праваабаронца.

«Праблема ў тым, што ў нашым Выбарчым кодэксе ўсё, што сказана аб працэдуры падліку галасоў - «камісія прыступае да падліку галасоў ». А як падлічваюць, колькі чалавек, якім чынам – не ўказваецца. Мы прапаноўвалі Цэнтрвыбаркаму, каб працэдура падліку была строга рэгламентавана, але нам адказалі, што яны не могуць адступаць ад Выбарчага кодэкса. Але пры гэтым, калі гаворка ідзе пра агітацыю за байкот, яны лёгка адступаюць ад заканадаўства і забараняюць агітаваць за байкот «выбараў», адзначыў эксперт.

«ЦВК да гэтага часу не выканалі рэкамендацыі АБСЕ і нават не ратыфікавалі Канвенцыю СНД. Таму што пры ратыфікацыі гэтай Канвенцыі неабходна заканадаўча прапісваць працэдуру падліку галасоў. Ва Украіне гэта выразна рэгламентуецца - пры падліку адзін чалавек дэманструе кожны бюлетэнь. Так, гэта займае шмат часу, але затое падлік ідзе празрыста. А ў нас нічога не прапісана», - распавёў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, сёння кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі заявіў, што ЦВК яму паабяцаў забяспечыць магчымасць назіраць за працэдурай падліку галасоў. «У ЦВК нас запэўнілі, што нашы назіральнікі змогуць свабодна назіраць за падлікам галасоў», - сказаў Антоніа Мілашоскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках