25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліміт знешняй дзяржпазыкі павялічаны на $2 мільярды

4
Ліміт знешняй дзяржпазыкі павялічаны на $2 мільярды

Беларусь павялічыць ліміт знешняй дзяржпазыкі ў 2013 годзе да $16,3 мільярдаў.

Праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2013 год прадугледжвае павелічэнне ліміту знешняй дзяржпазыкі (без уліку гарантый па абавязацельствах кампаній) у наступным годзе на $2 млрд, або на 14%, да $16,3 млрд (23,1% ВУП), сказана ў матэрыялах, падрыхтаваных урадам да нарады, якая прайшла ў аўторак у прэзідэнта, паведамляе «Інтэрфакс».

Як паведамлялася, па ацэнцы Мінэканомікі, знешняя дзяржпазыка Беларусі ў 2012 годзе не перавысіць 24,2% ВУП супраць 24,4% ВУП у 2011 годзе.

Паводле прагнозу ўрада, у 2013 годзе ліміт унутранай дзяржпазыкі будзе зніжаны ў параўнанні з лімітам ў гэтым годзе на Br9 трлн, або на 26,5%, да Br25 трлн (4% ВУП). Паводле ацэнкі Мінэканомікі, у гэтым годзе ўнутраная дзяржпазыка не перавысіць 1,9% ВУП (1,8% ВУП у 2011 годзе)

Парогавае значэнне бяспекі знешняй дзяржпазыкі ў Беларусі на 2013 год, як і ў 2012 годзе, вызначана на ўзроўні 25% ВУП, унутранай - 20% ВУП.

Па дадзеных ўрада, у 2013 годзе плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні знешняй дзяржпазыкі складуць $3,1 млрд. Паводле прагнозу гэтая сума складзе 5,1% валютнай выручкі. Такім чынам, валютная выручка Беларусі ў 2013 годзе ацэньваецца на ўзроўні $60,8 млрд.

На 2012 год прагназавалася, што плацяжы па пагашэнні і абслугоўванні знешняй дзяржпазыкі складуць 3,5% да валютнай выручкі супраць 1,5% у 2011 годзе. Парогавым значэннем з'яўляецца не больш за 10% ад валютнай выручкі.

Паводле прагнозу, у 2013 годзе плацяжы па абслугоўванню знешняй і ўнутранай дзяржпазыкі адносна даходаў бюджэту складуць Br8, 3 трлн (1,3% ВУП), ці 7,6% даходаў бюджэту. У гэтым годзе дадзеныя выдаткі ацэньваюцца на ўзроўні 9,7% ад даходаў бюджэту супраць 5,7% у 2011 годзе. Бяспечным лічыцца абмежаванне дадзеных выдаткаў у межах 10% даходаў бюджэту.

Ва ўрадзе падкрэсліваюць, што значэнне асноўных параметраў эканамічнай бяспекі ў 2013 годзе будзе знаходзіцца ў бяспечнай зоне.

На 1 жніўня 2012 года знешняя дзяржпазыка дасягнула $11 млрд 951,7 млн, павялічыўшыся за 7 месяцаў на 1,3% (у ліпені зніжэнне на 1,2% пасля росту на 4,5% за чэрвень). У адпаведнасці з законам аб бюджэце на 2012 год, ліміт знешняй дзяржпазыкі складае $14,3 млрд.

Унутраная дзяржаўная пазыка з пачатку гэтага года паменшылася на 0,7% - да Br17 трлн 737,4 млрд, пры ўстаноўленым ліміце Br34 трлн.

Як паведамлялася, беларускія ўлады прагназуюць на 2013 год рост рэальнага ВУП на 8,5%, што адпавядае намінальнаму ВУП на ўзроўні Br630 трлн. Зыходзячы з прагнозу суадносін знешняй дзяржпазыкі да ВУП, у даляравым выражэнні ВУП Беларусі ў 2013 годзе павінен скласці $70,5 млрд супраць чаканых уладамі $60 млрд у 2012 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках