25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч: Хваля пратэстаў рабочых будзе толькі павялічвацца

7
Фядыніч: Хваля пратэстаў рабочых будзе толькі павялічвацца

Народ падмануць можна, але эканоміку не падманеш, упэўнены эксперт.

Старшыня прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org аб бесперапынных забастоўках рабочых на беларускіх прадпрыемствах.

- Што вы можаце сказаць пра пратэсты на Трактарным заводзе?

- Зараз ідзе нейкі ажыятаж на гэтую тэму, але нам не ўдалося пацвердзіць гэтую інфармацыю. Пакуль мы не будзем упэўненыя, што забастоўка сапраўды адбылася, я не магу гэта каментаваць. Праблема ў тым, што ў нас не наладжана сувязь з рабочымі на ўсіх прадпрыемствах, таму пра некаторыя пратэсты мы не даведваемся.

- Ці шмат адбываецца такіх забастовак, пра якія не даведваюцца незалежныя прафсаюзы і СМІ?

- Я думаю, дастаткова шмат. Мясцовыя ўлады і наймальнікі ўсяляк хаваюць інфармацыю аб пратэстах на вытворчасці. У першую чаргу гэта датычыцца тых прадпрыемстваў, дзе няма незалежных прафсаюзаў і абцяжарана сувязь з рабочымі.

- Што трэба рабіць, каб грамадзянская супольнасць даведвалася пра ўсе падобныя выпадкі?

- Трэба наладжваць зваротную сувязь. Гэта наша недапрацоўка. Людзі на вытворчасці павінны ведаць, куды паведамляць пра пратэсты на прадпрыемстве. А цяпер, на жаль, многія рабочыя гэтага не ведаюць. Вельмі важна, каб зваротная сувязь была. Гэта самае галоўнае, я лічу.

- Ці не пара ўводзіць страйкамы, каб кансалідаваць пратэсты рабочых па ўсёй краіне?

- Я думаю, пакуль ранавата. Стачачны камітэт трэба запускаць тады, калі з усімі забастоўшчыкамі будзе наладжана сувязь. Калі мы зможам збіраць рабочых з усіх рэгіёнаў. Мы можам паспяшацца і стварыць нешта накшталт страйкамаў, але цяпер гэта можа не спрацаваць, і гэта будзе правал.

- Як вы лічыце, ці павялічыцца хваля пратэсту рабочых у сувязі з пагаршэннем эканамічнага становішча?

- Па-за ўсякім сумневам. Лепшыя рабочыя з'язджаюць у Расею. Я не кажу, што застаюцца горшыя, але іх ўзроўні майстэрства ўжо адрозніваюцца. І заводам становіцца ўсё цяжэй дасягаць тых прагнозаў па вытворчасці, якія стаяць перад імі. Бо як атрымліваецца - калі сышоў фрэзероўшчык з 6-м разрадам, а на яго месца прыйшоў спецыяліст з 3-м, то зразумела, што апошні не зможа выконваць усю тую працу, якую рабіў рабочы з 6-м разрадам. Прадукцыйнасць прадпрыемства стане менш, паменшыцца выручка завода, а, значыць, будуць менш плаціць рабочым. Гэта заканамерна. Народ падмануць можна, але эканоміку не падманеш.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках