25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Рэжым баіцца ацэнак «выбараў» Зінгерыса і Бек

9
Рымашэўскі: Рэжым баіцца ацэнак «выбараў» Зінгерыса і Бек

Рэжым не пусціў назіральнікаў, таму што іх нельга купіць, лічыць Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сайту charter97.org адмову ўлад Беларусі выдаць візы назіральнікам ПА АБСЕ Эмануэлісу Зінгерысу і Марылуізэ Бек.

«Рэжым не пусціў іх, таму што ён добра ведае, што гэтых палітыкаў нельга купіць. У любым выпадку іх ацэнка будзе незалежнай. Эмануэліс Зінгерыс і Марылуіза Бек выступаюць на баку рэпрэсіраваных, і іх ацэнка «выбараў» была б непажаданай для ўлад Беларусі. Спачатку рэжым адабраў амбасадараў ЕЗ, кагосьці папрасіўшы выехаць, а кагосьці выгнаўшы, а цяпер адбірае незалежных назіральнікаў», - лічыць палітык.

Адказваючы на пытанне, якую рэакцыю ў адказ можна чакаць ад Еўропы, Віталь Рымашэўскі сказаў, што сур'ёзных наступстваў не будзе.

«Я думаю, у дадзеным выпадку Еўразвяз абмяжуецца чарговай вуснай заявай. ЕЗ працягвае быць адкрытым да ўлад Беларусі, таму і накіраваў да нас сваіх назіральнікаў. Хоць на маю думку, гэта быў памылковы крок», - адзначыў палітык.

Нагадаем, 19 верасня вядомым палітыкам і назіральнікам аб ПА АБСЕ Эмануэлісу Зінгерысу і Марылуізэ Бек адмовілі ў беларускай візе. У сувязі з гэтым 20 верасня беларускага амбасадара ў Германіі Андрэя Гіро выклікалі у МЗС гэтай краіны.

У МЗС Германіі заявілі, што абмежаванні свабоды прэсы і адмова ў праве ўезду, а таксама абмежаванні грамадзянскай супольнасці ўжо незадоўга да «выбараў» з'яўляюцца «негатыўным сігналам і тормазам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках