26 лiстапада 2024, aўторак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкі будзе абскарджваць прысуд у міжнародных інстанцыях

Бяляцкі будзе абскарджваць прысуд у міжнародных інстанцыях

Вярхоўны суд не задаволіў наглядную скаргу праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі праў чалавека Алеся Бяляцкага.

Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Гэта была апошняя магчымасць Бяляцкага абскардзіць свой прысуд у нацыянальных інстанцыях.

Стэфановіч атрымаў ліст ад Бяляцкага, у якім ён піша, што скарга ў Вярхоўным судзе разгледжана з праверкай крымінальнай справы. «У адказе гаворыцца: «Довады асуджанага аб незаконнасці і неабгрунтаванасці судовых рашэнняў пры вывучэнні справы не пацвердзіліся. Суд у адпаведнасці з арт. 18 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ забяспечыў усебаковае і аб'ектыўнае даследаванне абставінаў справы, адпаведную юрыдычную ацэнку сабраным доказам і абгрунтавана прызнаў іх дастатковымі для ўстанаўлення вінаватасці Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча ў здзяйсненні злачынства, за якое ён быў асуджаны. Прызначанае Бяляцкаму А. В. пакаранне з'яўляецца справядлівым», - паведаміў Стэфановіч.

Паводле яго слоў, выкарыстаныя ўсе магчымасці для абскарджвання прысуду ў нацыянальных судах, і прысуд можна абскардзіць у міжнародных інстанцыях.

Стэфановіч адзначыў, што скарга Бяляцкага была зарэгістраваная ў Камітэце па правах чалавека ААН. У звароце абскарджваюцца парушэнні Беларуссю праў, гарантаваных міжнароднымі дамовамі, падпісанымі і ратыфікаванымі Беларуссю, і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Камітэт па правах чалавека, афіцыйна прыняўшы да разгляду скаргу ад імя Бяляцкага, 19 чэрвеня 2012 года накіраваў яе дзяржаве, яка павінна даць інфармацыю ці свае пярэчанні на працягу шасці месяцаў, гэта значыць да канца бягучага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках