25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Дыктатары аб'ядноўваюцца ў кодлу

42
Уладзімір Някляеў: Дыктатары аб'ядноўваюцца ў кодлу

Палітык параўнаў скандалы з катаваннямі зняволеных у Беларусі і Грузіі.

Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў пракаментаваў сайту charter97.org турэмны скандал у Грузіі, звязаны з катаваннямі і згвалтаваннямі ў адной з папраўчых устаноў у Тбілісі. Пасля рэзанансу ў СМІ кіраўнік МУС Грузіі, бліжэйшы паплечнік Міхаіла Саакашвілі, вымушаны быў падаць у адстаўку за дзесяць дзён да парламенцкіх выбараў.

«Лукашэнка і Саакашвілі - сябры. Гэтыя сябры арганізоўваюцца ў кодлу, і дзейнічаюць па законе кодлы. Б'юць, каго могуць - кулакамі, дубінкамі і нагамі. Постсавецкія рэжымы прыблізна аднолькавыя і іх дыктатары падобныя. І Беларусь, і Грузія - постсавецкія нацыі. І не гледзячы на тое, што гэтыя дзяржавы падтрымліваюць процілеглыя бакі - Беларусь падтрымлівае Расея, а Грузію - ЕЗ і ЗША - іх рэжымы падобныя», - сказаў Уладзімір Някляеў.

Але ўсё ж такі розніца ёсць, лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты. Так, у Беларусі пасля скандалаў з катаваннямі ніякія чыноўнікі ў адстаўку не падавалі.

«Прычын таго, што міністр МУС Грузіі падаў у адстаўку - дзве. Першая заключаецца ў тым, што Саакашвілі ўсё ж такі падпарадкоўваецца ЗША, а не Расеі. А гэта дэмакратычная краіна. А другая прычына - у Грузіі ёсць моцная апазіцыя, у якой дастатковы ўплыў у грамадстве. Рэжым жа Лукашэнкі падпарадкоўваецца Маскве, і беларуская апазіцыя не можа прымусіць дыктатара зняць міністра МУС», - адзначыў палітык.

Нагадаем, Уладзімір Някляеў - кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010-га года. Пасля жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі, якая выступала супраць фальсіфікацыі выбараў, яго арыштавалі. Лідэра кампаніі ГП трымалі ў турме КДБ, дзе да палітвязняў ужываліся розныя катаванні.

На днях стала вядома аб катаваннях у турме ў Грузіі. На кадрах, якія трапілі ў незалежныя СМІ, відаць, як людзей у турмах збіваюць і гвалцяць дубінкамі. Пасля гэтага скандалу кіраўнік МУС Грузіі Бача Ахалая, адзін з самых блізкіх саюзнікаў Саакашвілі, падаў у адстаўку - за дзесяць дзён да парламенцкіх выбараў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках