25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кобец: Саакашвілі пераймае метады ў Лукашэнкі

7
Уладзімір Кобец: Саакашвілі пераймае метады ў Лукашэнкі

Былы палітвязень пракаментаваў катаванні ў грузінскіх турмах.

Уладзімір Кобец, кіраўнік выбарчага штаба Андрэя Саннікава, распавёў сайту charter97.org аб тым, што Беларусі патрэбен такі ж афіцэр, як у Грузіі, які задакумэнтаваў катаванні зняволеных і публічна пра гэта заявіў.

«Турмы - гэта месца, дзе аўтарытарныя кіраўнікі вырашаюць праблемы са сваімі апанентамі і палітычнымі супернікамі. На жаль, у Грузіі, якая дэкларуе шлях да еўраінтэграцыі, адбыліся рэчы, якія мы звычайна можам чуць з гісторый беларускіх палітвязняў», - распавёў палітык.

«Інфармацыя аб катаваннях у тбіліскай турме стала вядомая дзякуючы супрацоўніку гэтай установы, які выехаў з краіны і публічна заявіў пра гэта, а таксама апублікаваў відэа з доказам здзекаў над вязнямі. Было б вельмі добра, калі ў беларускай турэмнай сістэме з'явіўся б афіцэр, які зрабіў тое ж самае», - заўважыў Уладзімір Кобец.

«Гэтая заяву пра здзек у турме прывяла да адстаўкі міністра ўнутраных спраў Грузіі. На жаль, сведчанні аб катаваннях беларускіх палітвязняў не прывялі да падобных адставак у нас. У Грузіі абвешчанная інфармацыя дае вынік. Але за дэкларацыяй Міхаіла Саакашвілі аб руху ў бок дэмакратыі хаваецца факт рэпрэсій», - падкрэсліў былы палітвязень.

«Мы вітаем шлях грузінскага народа ў бок дэмакратыі. Але лідэры, якія ўжываюць такія метады, як катаванні ў турмах, і якія выбіраюць сабе такіх сяброў, як Лукашэнка, могуць завесці народ не туды. Шкада, што ў Грузіі выкарыстоўваюць тыя метады, якія Саакашвілі запазычыў у Лукашэнкі», - сказаў Уладзімір Кобец.

Нагадаем, пасля мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010-га года супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў кіраўнік выбарчага штаба Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец, як і многія іншыя апазіцыйныя дзеячы, быў арыштаваны. Яго трымалі ў «амерыканцы», дзе да палітвязняў ужываліся розныя катаванні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках