25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына хлусіць

149
Ярмошына хлусіць

Кіраўнік ЦВК прадказальна адчыталася, што яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» нібыта склала 74,2%.

Па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 74,2% выбаршчыкаў, у Віцебскай - 80,7%, Гомельскай - 76,6%, Гродзенскай - 79,2%, Менскай - 76,1%, Магілёўскай - 79, 9% і Менску - 59,2%, за межамі Беларусі - 72,1%. У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 18 па 22 верасня, прынялі ўдзел 25,9% выбаршчыкаў. Па афіцыйных дадзеных, на 10.00 у выбарах прынялі ўдзел 27,6% выбаршчыкаў (з улікам датэрміновага галасавання), на 12.00 - 39,2%, на 14.00 - 50%, на 16.00 - 58,6%.

Абраныя 109 «дэпутатаў». Як паведаміла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, дэпутат не абраны ў безальтэрнатыўнай Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36, дзе балатаваўся прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Мельнікаў. Ён не атрымаў неабходнай большасці галасоў. Паўторныя выбары ў гэтай акрузе будуць сумешчаныя з выбарамі ў мясцовыя саветы, якія пройдуць у 2014 годзе.

Мікалай Лазавік выказаў меркаванне, што асоба прадстаўніка ЛДП, магчыма, «не прывабіла выбаршчыкаў, за яго прагаласавала менш за 50% грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні». Акруга № 36 стала безальтэрнатыўнай пасля таго, як з выбараў зняліся цяпер ужо экс-памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, вызвалены ад пасады 6 верасня, і сябар АГП Уладзімір Няпомняшчых.

Чарговыя «выбары» у Беларусі прайшлі пры татальных парушэннях: многія апазіцыйныя кандыдаты не былі зарэгістраваныя, актывісты апазіцыйных арганізацый не былі ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісій, падчас датэрміновага галасавання і ў дзень «выбараў» былі зафіксаваныя шматлікія парушэнні. Людзей заганялі на ўчасткі сілай шляхам адміністрацыйнага ціску. Незалежныя назіральнікі не мелі магчымасці назіраць за падлікам галасоў. Больш за тое, яўка выбаршчыкаў была завышаныя ў разы. На думку незалежных назіральнікаў, «выбары» не адбыліся ў многіх акругах.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках