25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захад не прызнаў лукашэнкаўскі фарс

90
Захад не прызнаў лукашэнкаўскі фарс

«Выбары» у Беларусі не былі вольнымі і бесстароннімі.

Такая сутнасць папярэдняга дакладу Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ.

Даклад прэзентаваны 24 верасня на брыфінгу ў Менску. Канчатковы даклад назіральнікаў АБСЕ плануецца падрыхтаваць на працягу двух месяцаў, піша БелаПАН.

«Многія абавязацельствы ў рамках АБСЕ па дэмакратычных правах грамадзян на свабоднае вылучэнне кандыдатаў і магчымасць ім свабодна выказваць меркаванне не былі выкананыя», - гаворыцца ў прэзентаваным дакладзе.

«Выбары» не праводзіліся бесстаронне, а працэс падачы скаргаў і апеляцый не гарантаваў эфектыўнага сродка абароны», - адзначаюць назіральнікі.

«Выбары» не былі канкурэнтаздольнымі першапачаткова, - заявіў кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ Матэа Мекачы. - Свабодныя выбары залежаць ад магчымасці людзей свабодна гаварыць, свабодна арганізоўваць і балатавацца, чаго мы не ўбачылі падчас гэтай кампаніі».

Разам з тым ён падкрэсліў: «Мы па-ранейшаму гатовыя працаваць з Беларуссю па прыняцці далейшых неабходных крокаў, што ў нашых агульных інтарэсах».

У сваю чаргу кіраўнік місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі адзначыў: «Адсутнасць нейтралітэту і бесстароннасці з боку выбарчых камісій сур'ёзна падрывае давер грамадства да гэтага працэсу. Грамадзяне павінны быць упэўненыя ў тым, што іх галасы сумленна падлічаны. Але недахоп дакладных працэдур падліку і магчымасцяў для назіральнікаў назіраць за гэтым, каб пацвердзіць вынікі, выклікаюць сур'ёзную трывогу».

Назіральнікі ад АБСЕ таксама адзначаюць: «Нягледзячы на ўзрослую колькасць кандыдатаў ад палітычных партый, вядомыя палітычныя фігуры, якія маглі адыграць сваю ролю, альбо заставаліся ў турме, альбо не былі зарэгістраваныя з-за наяўных у іх крымінальных спраў».

Акрамя таго, на думку назіральнікаў, «нягледзячы на некаторыя паляпшэнні выбарчага заканадаўства ў 2010 і 2011 гадах, заканадаўчыя рамкі ўсё яшчэ не гарантуюць правядзенне выбараў у адпаведнасці з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ і міжнароднымі стандартамі».

«Выбарчая кампанія» была ледзь прыкметная на працягу ўсіх чатырох тыдняў, - гаворыцца ў дакладзе. - Нягледзячы на тое, што Канстытуцыя гарантуе ўсім нам права на свабоду самавыяўлення і ў краіне дастатковая колькасць СМІ, асвятленне кампаніі не дэманстравала шырокі дыяпазон поглядаў. Кандыдатам, якія заклікалі да байкоту, было адмоўлена ў вольным доступе да медыа, альбо іх выступленні падвергнуліся цэнзуры. СМІ канцэнтраваліся на Лукашэнке і ўрадзе з вельмі малай увагай да кандыдатаў у дэпутаты».

У дакуменце таксама адзначаецца: «У той час, як папярэдняе галасаванне і галасаванне ў дзень «выбараў» характарызаваліся пазітыўна, працэс значна пагоршыўся падчас падліку галасоў».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках