25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесю Бяляцкаму - 50

23
Алесю Бяляцкаму - 50

Праваабаронца сустракае юбілей за кратамі.

Тры тыдні таму споўніўся год, як ён знаходзіцца ў зняволенні.

Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасня 1962 года. Ён вядомы не толькі як праваабаронца - кіраўнік цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека. У 1986 годзе ён быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым - старшынёй гэтага аб'яднання. Быў адным з арганізатараў першых вулічных акцый у дзень памяці продкаў «Дзяды». У 1988 годзе выступіў адным з заснавальнікаў аб'яднання «Мартыролаг Беларусі», адной з першых праваабарончых арганізацый у краіне. Алесь Бяляцкі таксама быў сябрам аргкамітэта Беларускага Народнага Фронту.

У 1990 годзе Алесь Бяляцкі стаў адным з арганізатараў Беларускай каталіцкай абшчыны. У 1992-1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадскога савета. З 1989 па 1998 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

У 1996 годзе арганізаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна-96» (цяпер «Вясна»).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках