25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабальную сістэму кантрактаў адмяняць не збіраюцца

23
Кабальную сістэму кантрактаў адмяняць не збіраюцца

Пытанне адмены кантрактнай сістэмы ў Беларусі ў цяперашні час не разглядаецца.

Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў на онлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БелТА і міністэрства.

Кантрактная форма найму ў рэспубліцы ўжываецца на працягу больш за 10 гадоў на падставе дэкрэта № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны».

Адказваючы на пытанне, каму больш выгадная сістэма кантрактаў - наймальніку або работніку, кансультант аддзела працоўнага заканадаўства юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Рахуба патлумачыла, што асноўнай асаблівасцю кантракту ў адрозненне ад тэрміновай працоўнай дамовы з'яўляецца тое, што ён можа заключаецца і ў выпадку, калі праца носіць пастаянны характар. Кантракт прадугледжвае як дадатковую адказнасць бакоў за выкананне абумоўленых у ім умоў (дадатковыя падставы датэрміновага скасавання кантракту за парушэнне работнікам ускладзеных на яго працоўных абавязкаў і права работніка на датэрміновае скасаванне кантракта ў выпадку невыканання яго ўмоў па віне наймальніка з выплатай кампенсацыі ў памеры трох сярэднямесячных заработных плат ), так і стымулюе работніка да належнага выканання сваіх абавязкаў (прадастаўленне дадатковых мер стымулявання працы).

«Такім чынам, увядзенне кантрактнай формы найму накіравана перш за ўсё на забеспячэнне дысцыпліны і парадку на вытворчасці, павышэнне індывідуальнай адказнасці бакоў і ў канчатковым выніку - на павышэнне выніковасці і стабільнасці вытворчых працэсаў, - лічыць спецыяліст. - Праз кантракты, заключаныя з работнікамі, рэалізаваны патрабаванні Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», якія не дапускаюць п'янства і разгільдзяйства, парушэння патрабаванняў і правілаў аховы працы».

Разам з тым, дадала Таццяна Рахуба, наймальнікам дадзена права пераводу работніка з кантракту на працоўную дамову на нявызначаны тэрмін. Гэта права замацавана ва ўказе № 164 ад 31 сакавіка 2010 года, згодна з якім наймальнік можа заключаць з пісьмовай згоды работніка, які не дапускае парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, прапрацаваў у гэтага наймальніка не менш за пяць гадоў, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта працоўную дамову на нявызначаны тэрмін .

Такім чынам, у цяперашні час і работніку, і наймальніку прадастаўлена права выбару пры ўстанаўленні тэрміну працоўных адносін у канкрэтнай сітуацыі, падкрэсліла прадстаўнік міністэрства.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках