25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ПА АБСЕ наведаў офіс charter97.org (Фота)

18
Прэзідэнт ПА АБСЕ наведаў офіс charter97.org (Фота)

Рыкарда Мільёры абмеркаваў з рэдактарам charter97.org і лідэрамі беларускай апазіцыі сітуацыю ў Беларусі.

Прэзідэнт ПА АБСЕ наведаў 25 верасня варшаўскі офіс сайта charter97.org, які сёння вымушаны працаваць у выгнанні з-за рэпрэсій з боку беларускіх улад.

У сустрэчы з прэзідэнтам ПА АБСЕ прынялі ўдзел галоўны рэдактар charter97.org Наталля Радзіна, сястра былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў, экс-кіраўнік штаба Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец і дачка былога палітвязня, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі Юлія.

Беларусы падзякавалі прэзідэнта ПА АБСЕ за аб'ектыўную і прынцыповую пазіцыю назіральнікаў Арганізацыі ў дачыненні да «парламенцкіх выбараў», якія прайшлі ў Беларусі 23 верасня. Рыкарда Мільёры адзначыў, што, на яго погляд, сёння ў краіне прынцыпова новая сітуацыя, паколькі відавочна, што беларусы праігнаравалі гэтыя «выбары». Рэальная яўка на ўчасткі, паводле яго слоў, была ў два разы ніжэй афіцыйнай.

Рэдактар charter97.org Наталля Радзіна заклікала прэзідэнта ПА АБСЕ самым сур'ёзным чынам паставіцца да праблемы беларускіх палітвязняў у турмах, дамагаючыся іх неадкладнага вызвалення. У гэтай сітуацыі, па словах журналісткі, Еўразвяз павінен неадкладна ўвесці эканамічныя санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму і яго бізнесу.

Акрамя таго, Наталля Радзіна адзначыла, што ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ краіну не можа прадстаўляць нелегітымны «парламент», і заклікала Рыкарда Мільёры спыніць любое супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам.

Уладзімір Кобец адзначыў, што «адзінае месца Лукашэнкі сёння - у Гаазе». «Лукашэнка - гэта праблема не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы. Мы бачым, як імкліва адбываецца лукашызацыя Расеі і Украіны. Дыктатары ва ўсім свеце, аб'яднаныя ў «чорны інтэрнацыянал», спрабуюць утрымаць уладу ў сваіх краінах. На жаль, гэты «чорны інтэрнацыянал» згуртаваней, чым дэмакратычныя краіны, якія не могуць нават дамовіцца ў дачыненні да санкцый супраць рэжыму ў Беларусі».

Ірына Багданава падкрэсліла, што ў дачыненні да вязняў сумлення сёння ўжываюцца катаванні і ціск. «Вызваленне палітвязняў павінна стаць першачарговай задачай пры выпрацоўцы стратэгіі ў дачыненні да Беларусі», - адзначыла сястра Андрэя Саннікава.

Юлія Бандарэнка звярнула ўвагу на неабходнасць не толькі вызвалення, але і рэабілітацыі палітвязняў, паколькі нават выйшаўшы з турмаў, актывісты апазыцыі застаюцца ў краіне ў ролі заложнікаў.

Аляксандр Атрошчанкаў падтрымаў неабходнасць неадкладнага ўвядзення санкцый супраць Лукашэнкі. На яго думку, сёння ў дыктатуры цяжкае эканамічнае становішча і ў Еўропы ёсць усе рычагі ўплыву на сітуацыю ў краіне для дэмакратычных змен.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках