25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Зарплата зноў расце на пустым месцы

18
Заіка: Зарплата зноў расце на пустым месцы

Рост курсу даляра пасля «парламенцкіх выбараў» выклікае масу чутак.

"Салідарнасць" пацікавілася ў эканамістаў, чаго чакаць ад беларускага рубля да канца года.

Эканаміст Сяргей Чалы адзначае, што нават улады не хаваюць перспектыў нязначнага росту, але не ўпэўнены, што паказчыкі будуць катастрафічнымі.

- Улады па вялікім рахунку не хаваюць, што выкананне абяцання зарплаты ў 500 даляраў прывядзе да пэўных негатыўных наступстваў, але пакуль спрацуюць перадаткавыя механізмы ў эканоміцы, пройдзе пэўны час, - адзначае эксперт. - Не ўпэўнены, што да канца года збудзецца ўласны прагноз Нацбанка аб курсе ў 9500 рублёў за даляр.

А вось эканаміст Леанід Заіка ацэньвае перспектывы беларускага рубля песімістычна.

- На чале Нацбанка стаіць досыць новы чалавек, а надзейнасць манетарнай палітыкі часта вызначаецца менавіта персаналіямі, - адзначае дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія». - На жаль, фігура Надзеі Ермаковай не вельмі моцная і, як у мінулым выпадку з Пятром Пракаповічам, не карыстаецца вялікім аўтарытэтам.

У якасці аб'ектыўных фактараў, што паўплывалі на паслабленне беларускага рубля, эканаміст называе перспектыву адмоўнага гандлёвага балансу ў другім паўгоддзі 2012 года і адсутнасць знешніх паступленняў валюты.

- Не варта забываць і аб павышэнні зарплат, якое прыводзіць да разваднення грашовай масы, - падкрэслівае Леанід Заіка. - Зноў наступаем на старыя граблі. Надрукавалі рублёў, надавалі абяцанняў, і зарплата зноў расце на пустым месцы.

Эканаміст чакае паслаблення пазіцый беларускага рубля.

- Да канца 2012-га варта чакаць росту курсаў замежных валют. Мяркую, з улікам усіх фактараў, у тым ліку знешнепалітычных, курс даляра вырасце ў адносінах да рубля на 5-8%, - лічыць Леанід Заіка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках